У Гродне маліліся аб загінуўшых у Курапатах і зняволеных-самагубцах

27 кастрычніка ў Гродне прайшоў малебен у гонар людзей, якіх расстралялі ў Курапатах у 37-м годзе. А таксама зняволеных, якія скончылі жыццё самагубствам. Арганізатары запусцілі чатыры кітайскіх ліхтарыкі, каб ушанаваць іх памяць. Малебен правёў Станіслаў Цыбінскі, які ў свой час знаходзіўся ў турме, а цяпер дапамагае зняволеным.

У неба запусцілі чатыры кітайскіх ліхтарыкі. Адзін прысвяцілі мінскім Куротапам. І ўшанавалі памяць «гродзенскіх Курапатаў». На тэрыторыі гродзенскай турмы ў 39-м годзе расстралялі 30 чалавек, якія абаранялі Дом стралка. Гэта месца яшчэ называюць Сабачай горкай. У асноўным, гэта была моладзь. Магчыма, людзей было і больш.


Как Стас из Гродно спасает людей, выходящих из тюрьмы


На другім ліхтарыку напісалі імёны асуджаных, якія скончылі жыццё самагубствам. Гэта 14 чалавек. Станіслаў даведаўся пра гэта з лістоў, якія пісалі яму іншыя зняволеныя. У асноўным, гэта людзі, у якіх нікога не засталося. Напрыклад, у адной жанчыны ў калоніі памерла мама — апошні сваяк. І яна павесілася. «Праблема ў тым, што ў калоніях не працуюць псіхолагі. Чалавек замыкаецца ў сабе, і са сваімі цяжкасцямі і праблемамі аказваецца ў бязвыхадным становішчы, — кажа Станіслаў, які ведае сістэму знутры. — Мы аддаём даніну памяці, каб яны пачулі, што мы памятаем, што мы ведаем».

Яшчэ адзін ліхтарык прысвяцілі двум людзям, якія амаль адначасова скончылі жыццё самагубствам на прадпрыемствах. «Гэта шар надзеі, каб у Гродне такога не было, каб знаходзіліся неабыякавыя людзі, якія змогуць іх падтрымаць», — кажа Станіслаў.

Апошні ліхтарык запусцілі ў падтрымку асуджаных, якія цяпер знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі. «Якія зламаны, якія чакаюць свабоды, але не абавязкова дачакаюцца. Мы паважаем памяць не толькі тых, хто ўжо сышоў з жыцця», — тлумачыць гродзенец. Таксама там запалілі лампадкі, якія 29-га кастрычніка адправіліся ў Курапаты.

На малебен сабралася няшмат людзей. Кагосьці напужала надвор’е, хтосьці захварэў. Тым не менш, ён адбыўся. Акцыю хацелі правесці 29-га кастрычніка і прымеркаваць да Ночы расстраляных паэтаў. Але ў гарвыканкаме двойчы адмовілі ў правядзенні мерапрыемства. Матывуючы гэта тым, што «раптам анархісты прыйдуць, зладзяць правакацыі». Таму Станіслаў правёў 27-га кастрычніка акцыю ў форме малебена пасля службы ў касцёле. Малебен па закону праводзіць можна.

Зараз Станіслаў працуе ад сацыяльнай установы «ТаймАкт», зарэгістраванай ў Мінску. Ён — прадстаўнік па Гродзенскай вобласці. Таксама ён працуе ад «Беларускага цэнтра падтрымкі». Зараз Станіслаў з калегамі рыхтуюць дакументы, каб адкрыць гродзенскую ўстанова, якая дапаможа сацыялізаваць былых зняволеных. Гэта будзе першая такая ўстанова ў Беларусі. Яе назавуць «Працягні руку дапамогі» або «Рука дапамогі» — назва пакуль узгадняецца. Па словах Станіслава, пакуль улады кажуць, што з праблем з рэгістрацыяй не будзе.

— На жаль, на сённяшні дзень вельмі шмат асуджаных, якія выходзяць з месцаў пазбаўлення волі, і яны зноў здзяйсняюць злачынства. Чаму? Таму што падтрымка дасканала не аказваецца. Нават у тых жа прадметах гігіены, прадуктаў харчавання, адзення, абутку. Людзі выйшлі з месцаў пазбаўлення волі. Жыллё згубілі, іх прапісалі на Карскага, 29 у доме начнога знаходжання. Але па факту, іх там не кормяць, вопратку не выдаюць. Калі мы пайшлі з чалавекам у Чырвоны Крыж, яму выдалі адну вялікую кашулю і вялікія штаны. Нават каб перашыць гэта на сябе, чалавеку патрэбныя грашовыя сродкі, — кажа Станіслаў.

Дапамагаць зняволеным ён пачаў выпадкова. Яму напісаў чалавек, які павінен быў хутка выйсці з месцаў пазбаўлення волі. Але ў яго не было адзення. Зняволены папрасіў Станіслаў купіць яму спартыўны касцюм. Але быў ужо лістапад. Станіслаў купіў яму камплект адзення: трусы, шкарпэткі, спартыўны касцюм, куртку, абутак. У зняволеных ёсць традыцыя «прастаўляцца» перад вызваленнем: заварваць моцны чай ці кава, дзяліцца цукеркамі і печывам. Станіслаў дапамог і з гэтым, хоць зняволены і не прасіў. І на яго пасыпаліся лісты. Людзі прасілі дапамогі, прасілі звязацца з іх сваякамі, прасілі дасылаць пасылкі, таму што ад іх усе адмовіліся.

За гэты месяц Станіслаў з калегамі дапамаглі васьмярым былым зняволеным. А за два гады — 3 000. Сюды ўваходзіць не толькі забеспячэнне першымі рэчамі пасля вызвалення, але і перапіскі, пасылкі.

У гродзенскай установе, якую хоча стварыць Станіслаў, будзе арганізавана праграма сацыялізацыі. Яна будзе абмежаваная па часе. «Будзем накіроўваць чалавека да правапаслухмянага ладу жыцця. Будзем дапамагаць у працаўладкаванні, жыллём, прадуктамі харчавання», — кажа гродзенец. Ён плануе арганізаваць прыватны хостел, дзе людзі змогуць жыць першы час пасля вызвалення. А таксама дапаможа ім уладкавацца на працу. Або стаць, напрыклад, рамеснікам — у турме зняволеныя вучацца рабіць сувеніры і іншыя рэчы з мінімальных сродкаў. Падтрымаць арганізацыю можна праз краудфандынг.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024