Пасля забойства дзяўчынкі ў Гродзенскай вобласці вывучаць, як жывуць вернутыя бацькам дзеці

Адпаведнае рашэнне было прынята Камісіяй па справах непаўнагадовых Гродзенскага аблвыканкама. Яшчэ да канца кастрычніка спецыялісты райвыканкамаў і адміністрацый Гродна старанна вывучаць, якое маюць становішча і ўмовы жыцця вернутыя бацькам дзеці, у тым ліку ў сувязі з аднаўленнем такіх бацькоў у іх правах.

Таксама спецыялісты звернуць увагу на змену месца пражывання сем’яў, у якія вярнулі дзяцей, піша grodnonews.by. У прыватнасці, сельсаветы цяпер будуць інфармаваць мясцовыя аддзелы адукацыі аб сем’ях, якія пражываюць на іх тэрыторыі без рэгістрацыі.

Як дадала намесніцак старшыні камісіі па справах непаўналетніх Людміла Ніцко, да 1 лістапада гэтага года ў раёнах і ў г. Гродна адказныя спецыялісты выбарачна вывучаць якасць арганізацыі школамі, гімназіямі і іншымі ўстановамі адукацыі сацыяльнага патранату дзяцей, вернутых у сем'і.


«Бывае, накрычыць або шлёпне». Што вядома пра бацьку, які да смерці збіў сваю малую дачку. ФОТА


Дарэчы, за 2018 год і 9 месяцаў 2019-га камісіямі па справах непаўналетніх вобласці вернута бацькам 445 дзяцей, судамі вобласці ў дачыненні да 40 дзяцей бацькі адноўлены ў бацькоўскіх правах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024