Схадзіць у тэатр не выходзячы з дома: На VOKA пакажуць спектакль «Зямля Эльзы» ў прамым эфіры

Спектакль «Зямля Эльзы» 23 кастрычніка ў 19:00 змогуць убачыць не толькі гледачы ў Купалаўскім тэатры, але і ўсе ахвотныя — бясплатна і ў любой кропцы Беларусі. Відэасервіс VOKA арганізуе прамую трансляцыю з Камернай сцэны найстарэйшага тэатра краіны — як працяг спецыяльнага праекта да 100-годдзя Купалаўскага. Трансляцыя будзе даступна выключна ў прамым эфіры — з любой прылады, і ў сетцы любога аператара.

У верасні Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адкрыў свой соты сезон, які праходзіць пры падтрымцы генеральнага партнёра — кампаніі А1. Адным з яскравых сумесных праектаў, прымеркаваных да юбілейнай даты, стала серыя трансляцый знакавых спектакляў тэатра — па адным на месяц цягам сезона. Трансляцыя распачалася 21 верасня з паказу спектакля «Радзіва «Прудок». Гэтым разам у прамым эфіры можна будзе ўбачыць яшчэ адну з леташніх прэм’ер — спектакль «Зямля Эльзы».

Спектакль пастаўлены рэжысёрам Аленай Ганум паводле п’есы сучаснага расійскага драматурга Яраславы Пуліновіч, якая сама прадстаўляе гэту гісторыю як фантазію пра несучаснае каханне. Галоўныя героі - Рамэа і Джульета, якім за 70, толькі завуць іх Эльза і Васіль, жывуць яны ў вёсцы, абодва нядаўна аўдавелі і перапудзілі сваім раманам аднавяскоўцаў усіх узростаў. У спектаклі задзейнічаны артысты самых розных пакаленняў.

У ролі Эльзы — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Качаткова, а яе каханага выконвае Мікалай Кучыц. У другім складзе — народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў. Таксама ў спектаклі задзейнічаны: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Нікалаева-Апіёк, Ала Ельяшэвіч, Марына Гардзіёнак, Крысціна Дробыш, Аляксандр Паўлаў, Яўгенія Кульбачная, Вікторыя Чаўлытка.

Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. Трансляцыя будзе даступна выключна ў прамым эфіры — з любой прылады, і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі ў мабільным прыкладанні VOKA, ці на сайце voka.tv па нумары тэлефона.

hrodna.life/articles/sto-god-kupalauskamu-teatru/

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024