Грошы на хворых дзяцей або гораду за арэнду? Гродзенскі хоспіс шукае новае памяшканне

Гродзенскі дзіцячы хоспіс імя Святога Губерта стварыў петыцыю да гарадскіх уладаў - з просьбай аб новым будынку ці памяшканні. Зараз у хоспіса ёсць толькі два кабінеты, дзе працуе 7 супрацоўнікаў, а паслугамі хоспіса карыстаецца 55 дзяцей.

29 жніўня прадстаўнікі Гродзенскага дзіцячага хоспіса былі на прыёме ў старшыні Гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя, але сітуацыя ніяк не вырашылася.

14 кастрычніка 2019 года хоспісу прыйшоў адказ на запыт аб прадастаўленні будынка. З яго вынікае, што дзіцячы хоспіс не ўваходзіць у Пералік юрыдычных асобаў і ІП, якім нерухомую маёмасць, што знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, прадастаўляюць у бязвыплатнае карыстанне, зацверджаны Указам Прэзідэнта ад 29.03.2012 № 150.

Хоспісу прапанавалі тры памяшканні для арэнды або набыцця на аўкцыёне. Першы варыянт — памяшканне на вул.Сыракомлі, 9, у раёне, які да 2030 года плануюць рэканструяваць пад шматкватэрных забудову. Другі варыянт — капітальная пабудова па вул.Рэпіна, 5а, якую хоспіс можа набыць на адкрытым аўкцыёне. Але аўкцыён ўжо адбыўся 8 кастрычніка.
І трэці варыянт — вул. Акадэмічная, 14, дзе трэба ўладкаванне асобнага ўваходу.

Акрамя таго, у хоспісе перакананыя, што дабрачынныя ахвяраванні ад людзей павінны ісці на дапамогу дзецям, а не ў гарадскі бюджэт. Каб падтрымаць петыцыю хоспіса, ёсть 25 дзён.


Вольга Вялічка: «За 10 гадоў кіравання хоспісам я навучылася ўсяму»


Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024