У сеціве з’явілася петыцыя за забарону 5G у Гродзенскай вобласці

Аўтар петыцыі прапануе забараніць распаўсюд сеткі 5G ў Гродзенскай вобласці. Петыцыя з’явілася два дні таму, на момант публікацыі яе падпісалі шэсць чалавек.

«Мы лічым, што радыёчастотнае выпраменьванне 5G нясе небяспеку для здароўя, у сувязі з чым просім забараніць устаноўку абсталявання для сеткі 5G ў Гродне і Гродзенскай вобласці», — гаворыцца ў тэксце петыцыі.

Ніжэй аўтар прыводзіць спасылку на міжнародны зварот, у якім пералічваюцца аргументы для забароны 5G у свеце.

Раней гэты ж аўтар ініцыяваў збор подпісаў за забарону рэкламы Coca-Cola, увядзенне спецыяльнай маркіроўкі для прадуктаў з павышаным утрыманнем цукру і перамяшчэнне гандлёвых павільёнаў «Табакерка», устаноўленых у Гродне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024