Гродзенскі афіцыянт скраў 6000 $ і на таксі з’ехаў у Маскву

У Гродне афіцыянт аднаго з рэстаранаў скраў больш як дванаццаць тысяч рублёў з сейфа па месцы працы. Грошы ён выдаткаваў на таксі з Гродна і адпачынак у Маскве, а калі яны скончыліся, вярнуўся дадому.

Як паведамілі ў міліцыі, замкі ўваходных дзвярэй і сам сейф не былі пашкоджаныя, так следчыя зразумелі, што ў злодзея былі ключы. Выявілася, адзін з афіцыянтаў ведаў, дзе ляжыць ключ ад дзвярэй офіса (у агульнадаступным месцы), непрыкметна яго ўзяў, трапіў у памяшканне і пасля крадзяжу вярнуў ключ на месца. Ключ ад сейфа жа проста ляжаў у шуфлядцы стала.

Хлопец ведаў, што грошай павінна быць дастаткова — вечарам у рэстаране было вяселле. Пасля крадзяжу ён выклікаў таксі да Мінска. Адтуль, змяніўшы перавозчыка, паехаў у Маскву. Выкрадзеных сродкаў хапіла на некалькі дзён адпачынку і дарагі мабільны тэлефон.

Вяртаўся дадому хлопец ужо на маршрутцы. Яго затрымалі на ўездзе ў Гродна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024