Беларусы, якія працуюць у Польшчы, змогуць прэтэндаваць на пенсію

Але толькі ў тым выпадку, калі працаўладкаванне легальнае. А яшчэ на страхоўку ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і выплаты ў дэкрэце. Парламент можа ратыфікаваць дагавор паміж краінамі аб сацыяльным забеспячэнні ўжо на цяперашняй сесіі. Сёння аб гэтым гаварылі на пасяджэнні Савета. Зараз у парламенце на разглядзе больш за 60 пытанняў. Дэпутаты ўжо дапрацавалі 38. Гэтыя законапраекты пачнуць разглядаць 2 кастрычніка, калі адкрыецца сесія, піша grodnonews.by.

Леанід Цупрык, старшыня Пастаяннай парламенцкай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: «Гэта і пытанні аховы здароўя. У прыватнасці, гэта пытанні, якія тычацца лекавых сродкаў, гэта пытанні, якія тычацца аказання медыцынскай дапамогі грамадскімі аб’яднаннямі, у прыватнасці „Чырвоным крыжом“. Гэта пытанні, якія тычацца развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці. У прыватнасці, змены ў закон аб жывёлагадоўлі».

А таксама ўдасканаленне ўмоў для прадпрымальнікаў, падатковага і мытнага заканадаўства. Праект закона аб бюджэце на наступны год пакуль у парадак не ўключаны. Ён на дапрацоўцы. Гэтая сесія ў дзейнага Парламента апошняя. Новы пачне працаваць у пачатку снежня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024