Драўляную скульптуру князя Вітаўта ў Гродне абяцаюць адрэстаўраваць

Драўляную скульптуру князя Вітаўта, якая каля трыццаці гадоў стаяла паміж Новым і Старым замкамі ў Гродне, забралі на рэстаўрацыю. Вярнуць скульптуру на тое ж месца абяцаюць да канца года.

Як растлумачыў намеснік дырэктара Гродзенскага гарадскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Сямашка, скульптуру прыбралі, бо яе аснова падгніла, постаць Вітаўта моцна нахілілася і магла ўпасці на мінакоў.


Ля гродзенскіх замкаў прыбралі драўлянага Вітаўта. Вырашаецца яго далейшы лёс


Скульптуру высушаць натуральным шляхам, піша naviny.by. Потым яе пачысцяць, апрацуюць ад шкоднікаў і ўсталююць на тым самым месцы. Каб Вітаўт стаяў больш устойліва, памяняюць спосаб мацавання.

Прадстаўнік ЖКГ запэўніў, што скульптуру адновяць, а не выкінуць. «Навошта такі падарунак губляць?» — адказаў ён карэспандэнту БелаПАН.

Драўляную скульптуру князя Вітаўта Вялікага падарыў Гродна Літоўскі фонд культуры ў 1990-я гады.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024