У Шчучыне малады чалавек выгадаваў тры кусты канопляў. Што яму будзе?

У Шчучыне затрыманы 24-гадовы мясцовы жыхар. Маладому чалавеку інкрымінуюць сувязь з наркатычнымі рэчывамі, дакладней — вырошчванне канопляў, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Каноплі ён вырошчваў ў лесе. Як паведаміў, выключна «для сябе». Увесну замовіў насенне па інтэрнэце, за імі з’ездзіў у сталіцу, і ў ліпені пасадзіў. Для таго, каб праца не аказалася марнай, угнойваў зямлю. Усяго вырасла тры куста, частку ўраджаю малады чалавек ужо сабраў, але спажыць не паспеў - быў затрыманы з імі.

Па ч.1 ст. 329 КК РБ «Пасеў або вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін ці грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы» распачата крымінальная справа.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024