Людзей з інваліднасцю навучаць зарабляць хэнд-мэйдам

Гродзенскі дзіцячы хоспіс запускае вялікі праект. Тут будуць вучыць людзей з інваліднасцю ствараць рэчы для дома і інтэр'ера, павязкі і шалікі. А яшчэ, што важна, навучаць прадаваць іх. Пакуль плануюць набраць 10−15 чалавек. Раскажыце знаёмым з інваліднасцю!

Праект планавалі больш за два гады, выйгралі з ім конкурс сацыяльных праектаў, і атрымалі фінансаванне.

— Проект пакажа, як у Гродне можна працаваць з маладымі і дарослымі людзьмі з інваліднасцю, каб забяспечыць іх працаўладкаванне і працаваць над самазанятасцю. Ідэя не новая і яна з’яўляецца праблемнай для ўсіх краіны, — кажа Вольга Вялічка, дырэктарка хоспіса.

Плануюць набраць групу з 15 чалавек. Заняткі будуць праводзіць на базе хоспіса — тут ёсць месца і безбар’ернасць. Праект пачнецца ў сярэдзіне кастрычніка і будзе доўжыцца 11 месяцаў. Будуць тэарэтычныя блокі і практычныя заняткі. Заняткі будуць праходзіць тры разы на тыдзень па 4 гадзіны. Часам будуць трэнінгі па 8 гадзін. Магчымая ментарская падтрымка.

Вучыць будзе Святлана Пінчук, валанцёр хоспіса. Можа з’явіцца яшчэ адзін спецыяліст, калі будзе больш людзей ці пэўны запыт. Пакуль у планах навучыць працаваць з рознымі матэрыяламі: дрэва, метал, бетон, гіпс, тканіны, алей.

— Я буду бачыць, як людзі на гэта адгукаюцца, якія ўменні ў іх ужо ёсць, і буду разумець, дзе мы будзем ускладняць, якія вырабы будзем выконваць, — кажа Святлана. — Буду іх вучыць таму, што ўмею сама, абапіраючыся на іх магчымасці.

Напрыклад, можна вырабіць арганайзер для упрыгожванняў ці акуляраў - ён робіцца за некалькі гадзін. Ключніцу, карціну, павязку на галаву. Плюс у тым, што ўсё рыхтуецца з недарагіх матэрыялаў. Займацца гэтым можна ў хаце — не трэба здымаць майстэрню. Вырабы вучні будуць рэалізоўваць самі, што прынясе дадатковы заробак. На праекце будзе навучальны блок з юрыстамі і маркетолагамі па продажы вырабаў. Частка вучняў працаўладкуюць на сацыяльнае прадпрыемства, якое хутка з’явіцца.

Шукаць удзельнікаў будуць праз СМІ і сацсеткі.

— Вельмі важна, каб людзі прыйшлі не таму, што сумна або іх прымусілі, а каб было жаданне займацца. Тады будзе вынік, — кажа Вольга. — Людзям з інваліднасцю сёння цяжка знайсці працу. У іх нізкая матывацыя, але не таму, што людзі не хочуць працаваць, а таму што тыя ўмовы, якія ёсць у краіне, знаходзяцца на нізкім узроўні. Мне здаецца, што задача дзяржавы, грамадскіх арганізацый і бізнесу — паказаць і развіваць гэтае асяроддзе такім чынам, каб чалавек жадаў не дома знаходзіцца, а працаваць.

Аўтары праекта не ставяць абмежаванняў удзельнікам. Па Канвенцыі ААН па правах людзей з інваліднасцю, якую Беларусь падпісала і рацыфіцыравала, кожны мае права на роўную працу і адпачынак. Таму ў хоспісе будуць спрабаваць працаваць з заматываванымі людзьмі, не зыходзячы з фізічных або ментальных магчымасцяў.

А ў лістападзе пройдзе прэзентацыі трох калекцый адзення, адна з якіх адаптыўная. Яе стваралі ў рамках праекта «Коска». Гатовыя 16 кашуль з прынтам ад Ігара Варкулевіча. Хутка дашыюць калекцыю адаптыўнага адзення. Купіць адзенне можна будзе ў інтэрнэт-краме, якая хутка з’явіцца.

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024