Мужчына прадаў 250 шчанюкоў пад выглядам нямецкай аўчаркі. Казаў, што прадае іх сілавым структурам

Мужчына з Гродна прадаваў шчанюкоў змешаных парод пад выглядам нямецкай аўчаркі за 100−300 долараў. У вобласці знайшлі 250 пацярпелых. Мужчыну абвінавачваюць у махлярстве, паведамляе СК.

Абвінавачаны, каб увайсці ў давер да пакупнікоў, абяцаў магчымасць аплаты за шчанюкоў ў растэрміноўку. Таксама мужчына тлумачыў, што ў выпадку ўзнікнення пытанняў, можна вярнуць шчанюкоў без аплаты. Пры гэтым у кожным дагаворы ўказваліся «шчанюкі сабак», а канкрэтная парода прадаванай сабакі не ўдакладнялася. У вобласці знайшлі 250 пацярпелых. Калі яны разумелі, што набылі нечыстакроўных шчанюкоў, пераставалі плаціць. Абвінавачаны ў 2014−2019 гадах падаваў пазовы ў сувязі з неаплаты або няпоўнай аплатай.

Абвінавачаны распавядаў, што ён заводчык нямецкіх аўчарак, і шчанюкі менавіта гэтай пароды прадае не толькі грамадзянам, але і сілавым ведамствам. Абяцаў перадаць дакументы, якія пацвярджаюць радавод шчанюкоў.

Мужчыну ўзялі пад варту. Паступаюць заявы па аналагічных фактах ад жыхароў Магілёўскай, Мінскай, Гомельскай, Віцебскай абласцей. Пацярпелымі таксама могуць апынуцца жыхары Брэсцкай вобласці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024