Навіны

Лукашэнка: «Гродзенская вобласць была найлепшай у Савецкім Саюзе»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць добрыя перспектывы для развіцця Гродзенскай вобласці. Пра гэта ён заявіў 20 верасня ў час размовы з работнікамі льнозавода ў Карэлічах, перадае БелТА.

«Гродзенская вобласць была найлепшай у Савецкім Саюзе. Яна і сёння не горш, калі ўзяць ўсю постсавецкую прастору», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што бачыць добрыя перспектывы па розных накірунках. Напрыклад, у сельскай гаспадарцы рэгіён можа значна прыбавіць у зборы збожжавых: «Я губернатару сказаў, што 1,2 млн т збожжавых — гэта больш, чым у мінулым годзе, але гэта не ўзровень Гродзенскай вобласці. 1,5−1,7 млн ​​т збожжавых каласавых можна мець і 300 тыс.т кукурузы — 2 млн т, калі па збожжы».

«Толькі беларусы выратавалі шматгаліновыя гаспадаркі»

Акрамя таго, як у Беларусі ў цэлым, так і ўвобласці захавалі шматгаліновыя гаспадаркі. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што, напрыклад, у Расіі ёсць гаспадаркі, дзе атрымліваюць выдатную пшаніцу, ёсць, у асноўным прыватныя, кампаніі, якія вырабляюць добрую мясную прадукцыю ці вырошчваюць нядрэнныя яблыкі.

«Ёсць асобныя. Але каб у комплексе — малако, мяса, лён, кукуруза, сад, як у „Прагрэс-Верцялішкі“ — гэта адна шматгаліновая гаспадарка вырабляе ўсе. Гэтага ўжо ў Расіі, ва Украіне і іншых краінах няма, усё знішчана. А гэта ж было калісьці. Толькі беларусы выратавалі і захавалі шматгаліновыя гаспадаркі. У Гродзенскай вобласці яны практычна ўсе такія», — падкрэсліў беларускі лідар.

«Калі дадасце, героямі будзеце»

Разам з тым ён лічыць, што неабходна інтэнсыфікавацца і значна дадаваць. «Павінны быць найлепшыя тэхналогіі. Як у найлепшых фермераў у Польшчы, Германіі, Францыі. Мы праехалі па ўсім свеце і навучыліся гэта рабіць. Усё Гродзенская вобласць умее рабіць. Толькі трэба сёння дадаваць. Калі так задачы ставіць перад гродзенцамі, то ў будучым годзе 15−20% калі дадасце, героямі будзеце», — сказаў кіраўнік дзяржавы.


Чаму Лукашэнка не ездзіць на Гродзеншчыну і куды ён не даехаў за 25 гадоў улады


У якасці прыкладу добрай арганізацыі працы і стварэння цэлай сістэмы на ўзроўні рэгіёну прэзідэнт прывёў ААТ «ГроднаАблсельгастэхніка». Падчас наведвання льнозавода яму прадэманстравалі тэхніку, прадукцыю, якая вырабляецца і аднаўляецца на базе арганізацый кампаніі.

«Малайцы! Зрабілі холдынг. Старыя рамзавод падцягнулі, сельгастэхніку падымаеце, якія я запатрабаваў аднавіць».

«То бок вы ствараеце сістэмы. І гэта характэрная рыса вашага губернатара (Уладзіміра Краўцова. — заўвага БЕЛТА). Я даўно яго ведаю. Малайчына. Трэба заўсёды сістэмы ствараць. І ў Гродзенскай вобласці гэта ўсе ўмеюць рабіць», — дадаў прэзідэнт.


Лукашэнка запатрабаваў зрабіць зарплаты ў рэгіёнах «калі не годнымі, то ніштаватымі»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024