Інклюзіўны спартыўны цэнтр адкрыўся ў Гродне

Інклюзіўны цэнтр па прасоўванні здаровага ладу жыцця размясціўся недалёка ад ЦСК «Нёман» у доме № 5 па вуліцы Каліноўскага. Тут могуць трэніравацца людзі з рознымі фізічнымі магчымасцямі, у тым ліку і з інваліднасцю, паведамляе grodnonews.by.

Але галоўнае — гэта яшчэ зносіны і рух, перакананы старшыня Гродзенскай аб’яднанай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» Сяргей Фешчанка. Сёння асноўнымі мэтамі асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў як раз і з’яўляецца стварэнне роўных з іншымі грамадзянамі магчымасцей удзелу ва ўсіх сферах жыцця і дзейнасці грамадства і дзяржавы, прапаганда сярод інвалідаў-калясачнікаў актыўнага, здаровага і грамадска-карыснага ладу жыцця.

— Людзі з інваліднасцю хочуць і любяць займацца спортам, — кажа Сяргей Фешчанка. — Многія віды спорту даступныя для іх, так навошта пазбаўляць сябе такой магчымасці. З’яўленне такога прасторы — цудоўная нагода пакінуць сцены свайго жылля, атрымаць порцыю пазітыўных эмоцый і не толькі.

Ініцыятыва стварэння такога спартыўнага аб’екта належыць Гродзенскай аб’яднанай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» і рэалізавана ў рамках праекта «Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» (БЕЛМЕД). Гэты праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ПРААН), Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ), Міжнародным дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ) і Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі.

Гродзенская ініцыятыва «Здаровы лад жыцця без абмежаванняў» трапіла ў спіс пераможцаў конкурсу «Будзь здаровы!», праведзенага ў Мінскай і Гродзенскай абласцях у рамках праекта БЕЛМЕД. Усяго на конкурс паступіла 104 заяўкі, з іх 28 былі прынятыя да разгляду, 9 сталі пераможцамі. Пры гэтым адразу 5 ініцыятыў атрымалі фінансаванне ў Гродзенскай вобласці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024