Навіны

Прэс-сакратарка Лукашэнкі распавяла, адкуль у яго Tesla

Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі пракамэнтавала для DW паходжаньне яго аўтамабіля Tesla. Раней Ілан Маск абверг словы кіраўніка дзяржавы аб падораным яму электрамабілі, піша s**boda.org.

Прэс-сакратар Лукашэнкі Натальля Эйсмант у камэнтары карэспандэнту DW пацьвердзіла ў аўторак, 10 верасьня, што ў аўтапарку Аляксандра Лукашэнкі ёсьць Tesla. На пытаньне, адкуль гэтая машына зьявілася, Натальля Эйсмант адказала, што Tesla ў яго «з заводу».

Даць інфармацыю пра тое, хто і з кім катаецца на электрамабілі, прэс-сакратар не змагла:

«Ведаю дакладна, што пэрыядычна Аляксандр Рыгоравіч выпрабоўвае яе на хуткасьць. А аднойчы нават разабраў часткова, каб паглядзець, як яна працуе; як батарэя да дна мацуецца, ну і гэтак далей».

Сама Натальля Эйсмант на Tesla ня езьдзіла.

Бізнэсовец і вынаходнік Ілан Маск у Twitter адказаў на пытаньне аб тым, ці праўда ён дарыў машыну Tesla Аляксандру Лукашэнку, як той заявіў 2 верасьня.


Илон Маск высказался о подаренном Лукашенко Tesla


Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024