15-гадовую дзяўчынку, якая тыдзень хавалася ў лесе са сваім хлопцам, зноў шукаюць

Паводле інфармацыі Пошукава-выратавальнага атрада «ЦентрСпас», 15-гадовая дзяўчынка, якую ўжо шукалі ў жніўні ў Гродне, зноў знікла. Яе шукае Кастрычніцкі РАУС.

Імя дзяўчынкі, якая знікла — Кавалёва Дыяна Уладзіміраўна, дата нараджэння — 20.01.2004 г. (г. Гродна). 9 верасня 2019 яна пайшла з кватэры, дзе жыла, і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядома.

Прыкметы: на выгляд 15−18 гадоў, рост 165−170 см, хударлявая, вочы блакітныя, валасы русыя з ружовым адлівам да плячэй.

Была апранута ў белую майку з кароткім рукавом, светлую спадніцу, белыя красоўкі.

Міліцыя і выратавальнікі просяць любую інфармацыю пра яе паведамляць па тэлефонах: 79−78−05, 79−78−04, або 102 (міліцыя), ПВА «ЦентрСпас»: +375 (33) 363−55−77, +375 (29) 701−87−23.

Фота: сацсеткі
Папярэдні раз яна хавалася ў лесе са сваім хлопцам-падлеткам, больш чым праз тыдзень яны вярнуліся дадому самі.


«Планавалі хавацца тры гады, пакуль Дзіне не споўніцца 18». Падрабязнасці пра закаханых з Гродна, якія хаваліся ў лесе

Падзяліцца
Меткі: пошук

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024