Навіны

Упершыню ў Іспаніі: у Мадрыдзе абаранілі доктарскую па беларускай літаратуры

У Іспаніі ў мадрыдскім універсітэце ўпершыню прайшла абарона доктарскай дысертацыі па беларускай літаратуры, піша t*t.by. Як паведаміла пасольства Беларусі ў Іспаніі на сваёй старонцы ў Facebook, працу «Сімвалізм народнага паходжання ў прозе Яна Баршчэўскага і Густава Адольфа Бэкера» абараняла грамадзянка Іспаніі Анхела Эспіноза Руіс.

Абарона дысертацыі. Фота: Embajada de Belarús en España
4 верасня ў Мадрыдзе на філалагічным факультэце найбуйнейшага ў Іспаніі ўніверсітэта Камплутэнсэ адбылася паспяховая абарона доктарскай дысертацыі грамадзянкі Іспаніі Анхелы Эспінозы Руіс па тэме «Сімвалізм народнага паходжання ў прозе Яна Баршчэўскага і Густава Адольфа Бэкера».

Анхела Эспіноза Руіс пачала вывучаць беларускую мову ў 2013 годзе. У 2015-м выйшаў зборнік яе вершаў на беларускай мове. У 2017 годзе пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі і Пасольства Беларусі ў Іспаніі быў выдадзены зборнік вершаў Максіма Багдановіча ў перакладзе Эспінозы Руіс.

«Беларуская мова вельмі меладычная, — кажа Эспіноза Руіс. — Я ведаю недзе 9−10 моў. Ёсць мовы, на якіх я магу лёгка пісаць вершы, а ёсць такія, на якіх не. А на беларускай выходзіць вельмі натуральна».

Фота: Embajada de Belarús en España

Падчас абароны дысертацыі прадстаўнік Пасольства Беларусі ў Іспаніі ўручыў Руіс падзяку ад Міністэрства культуры Беларусі за значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-іспанскага культурнага супрацоўніцтва.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024