На «Лініі Сталіна» прайшла маштабная бітва машын. У гродзенца Мікалая Верамеенка — 2-е месца

У суботу, 24 жніўня, на «Лініі Сталіна» прайшло найбуйнейшае ў Беларусі спаборніцтва па аўтабаях на выжыванне — ужо шостае па ліку. Другое месца заняў гродзенец Мікалай Верамеенка — пераможца гродзенскіх аўтабаёў 2016 года.

Склад удзельнікаў на гэты раз крыху памяняўся, піша autogrodno.by. Па-першае, сышоў у гісторыю клас «База Про» — цяпер толькі «База» і «База Лайт». На відовішчнасці гэта адбілася найлепшым чынам: машыны біліся, ламаліся, кіпелі, але ўсё роўна «біліся».

Падзел дазволіў зрабіць баі больш сумленнымі: напрыклад, цяжкая «Волга» (самая папулярная машына на такіх спаборніцтвах) ужо не магла задушыць масай лёгкія «Жыгулі» або «Масквіч».

Фінальная бітва Дзмітрыя Кавалеўскага на Sierra і гродзенца Мікалая Верамеенка трымала ў напружанні да апошніх хвілін. Хлопцы абменьваліся ўдарамі, але ў выніку Дзіма літаральна убіў Колю ў бетон.

Мікалай расказаў abw.by усё, як было:

— Тыдзень рыхтавалі машыну да баёў. Шчыра кажучы, падрыхтоўка праходзіла ў спартанскіх умовах. Мы хлопцы небагатыя, у нас ёсць праблемы з інструментам, фінансамі і часам. Быў дрэнны зварачны апарат, таму разваліўся каркас бяспекі. Але лічу, што машына сябе больш чым годна паказала і такога я ад яе не чакаў. Другое месца — не апошняе.

— Але калі выязджаў на фінал, напэўна задумваўся пра перамогу?

— Там тактыка зыходзіла з слабой падвескі Ford Sierra. На машыне майго канкурэнта была не зусім правільна зробленая сістэма ахалоджвання — я спадзяваўся, што выб’ю падвеску, але нешта пайшло не так. Позна зразумеў сваю памылку. Ззаду стаіць адно кола ад пагрузчыка, другое — звычайнае, і яно чаплялася, машыну не заносіла. Калі б было інакш, я б лёгка атрымаў перамогу. Мне не хапіла аднаго ўдару.

www.facebook.com/s.n.veremeenko/posts/2 414 563 595 453 009

— Было балюча глядзець, калі ты вылазіў з машыны. Моцна дасталося?

— У першым баі пілот на Sierra вельмі моцна ўдарыў у дзверы. Усё гэта бачылі, але суддзі прызналі гэта выпадковым ударам. Добра, я мог паверыць у выпадковы ўдар, у мяне таксама бывалі выпадковыя і моцныя. Але ў другім баі ён зноў моцна ўдарыў у кіроўчую дзверы! Прычым па яго словах, гэта я падставіўся. Па факце я атрымаў у адну і тую ж руку двойчы.

— Рука зараз забінтаваная. Што з ёй?

— Пералому няма, але моцнае садно.

Аднак Дзмітрый Кавалеўскі спрэчны эпізод расцаніў інакш:

— Першы ўдар у дзверы быў выпадковы, але мая віна — не паспеў скіраваць. Другі раз я цэліўся ў задняе крыло, але ён здаў таму — я трапіў наўпрост у дзверы. Проста не чакаў, што ён тузане.

— Гэты момант з Колем абмяркоўвалі?

— Я падыходзіў, папрасіў прабачэння. Пагаварылі, нібыта не крыўдзіцца.

— Твая машына моцна капціла …

— Яна ўвогуле гарэла! Гарэў рухавік, я задыхаўся. Дабіваў на апошнім дыханьні, нават хацеў здацца. Дыхаць проста не было чым.

— Відаць хоць нешта было?

— Усе навобмацак! Адрозніваў толькі сілуэты.

— Доўга рыхтаваў машыну да баёў?

— Тры вечары і сёння з 7 да 11 раніцы. Рухавік тут дызельны, былі праблемы з заводкай — машына пяць гадоў стаяла ў гаражы. Яшчэ было пытанне з ахалоджваннем — у нас не было дадатковай помпы, першы раз удзельнічалі. Шчыра кажучы, мы думалі, што гэта будзе вопытны заезд, на перамогу не разлічвалі. Энтузіязму хапала, але я не верыў у машыну — мала часу ёй было нададзена. Вельмі рады, што мы перамаглі, і я не падвёў сваю групу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024