Горад

У Гродне абмяркоўваюць канцэпцыю развіцця веларуху: выказацца можна да 25 жніўня

ГАВ «ВелаГродна» запрашае веласіпедыстаў прыняць удзел у публічных абмеркаваннях «Канцэпцыі развіцця гарадскога веласіпеднага руху ў Гродне да 2030 г.».

Асноўная ідэя Канцэпцыі - апісанне дзеянняў па комплексным развіцці гарадскога веласіпеднага руху ў Гродне да 2030 года. Стварэнне камфортных і бяспечных умоў для веласіпедыстаў дазволіць у будучыні істотна павысіць мабільнасць гараджан.

Дакумент змяшчае аналіз веларуху Гродна, пералік праблем, з якімі сутыкаюцца веласіпедысты, і прапановы па далейшым развіцці веласіпеднага руху.

Дакумент даступны па спасылцы: https://bit.ly/2KVxLAa

Абмеркаванні працягнуцца да 25 жніўня (уключна).

Свае каментары, прапановы і заўвагі па дакуменце «Канцэпцыі развіцця веларуху ў Гродна» можна выслаць на email «ВелаГродна» velogrodnoby@gmail.com або расказаць пра іх па тэлефоне +375 33 600 02 30 (з 11:00 да 17:00). Зваротная сувязь прымаецца да 25 жніўня ўключна.

Пасля завяршэння публічных абмеркаванняў дакумент будзе перададзены на вывучэнне ўдзельнікам Каардынацыйнага савета па развіцці веларуху пры Гродзенскім выканаўчым камітэце, удзельнікамі якога з’яўляюцца Дзяржаўтаінспекцыя, Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва, гарадская ЖКГ, аддзел будаўніцтва і іншыя. Завяршальным этапам стане зацвярджэнне Канцэпцыі ўладамі горада.


Канцэпцыя распрацавана ў рамках праекта «Гарадскі веларух у Беларусі», які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза ўстановай «Цэнтр экалагічных рашэнняў» сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Мінскае веласіпеднае таварыства».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024