Гродзенскія мытнікі затрымалі BMW, якога шукаў Інтэрпол

Гродзенскія мытнікі затрымалі аўтамабіль BMW X5, які знаходзіцца ў вышуку па лініі Інтэрпола. Яго заўважылі ў пункце пропуску «Катлоўка» на беларуска-літоўскай мяжы. Расіянка на ім уязджала на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза. У мытнікаў узніклі пытанні па VIN нумары аўтамабіля. BMW X5 накіравалі на экспертызу, паведамляе grt.customs.gov.by.

Па заключэнні эксперта, VIN нумар аўтамабіля сапраўды змянілі. Рэльеф першапачатковага нумара, які і лічыцца ў базе Інтэрпола, быў знішчаны, а на яго месца нанесены другасны нумар ужо зарэгістраванага на тэрыторыі ЕАЭС аўтамабіля.

Папярэдні ацэначны кошт BMW X5 2018 года выпуску складае 162 тысячы беларускіх рублёў.

Па гэтым факце Гродзенскай рэгіянальнай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс па ч.2 ст. 14.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Аўтамабіль канфіскаваны, праводзяцца далейшыя праверачныя мерапрыемствы.

З пачатку гэтага года Гродзенскай рэгіянальнай мытняй ўжо спынена шэсць выпадкаў ўвозу дарагіх легкавых аўтамабіляў з перабітымі VIN нумарамі, якія знаходзяцца ў інфармацыйнай базе Інтэрпола.

Падзяліцца
Меткі: аўтомяжа

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024