Стартуе другі сезон Крэатона: Hrodna.life удзельнічаў і рэкамендуе!

Пачаўся прыём заявак на другі сезон Крэатона! Рэдакцыя Hrodna.life удзельнічала ў мінулым сезоне і цяпер мы хочам расказаць, чаму крэатон — гэта крута.

Крэатон — гэта крэатыўны марафон, у рамках якога каля 80 крэатараў і дызайнераў 24 гадзіны прыдумляюць ідэі для прасоўвання грамадска-карысных ініцыятыў і стартапов. У мінулым годзе на крэатоне стваралі нэймінгі, лагатыпы, бігборды, PR-кампаніі, распрацоўвалі фарматы кафэ і нават канцэпцыі для дахаў.

Што там рабіў Hrodna.life?

Мы прыйшлі на крэатон, каб разабрацца з пазіцыянаваннем сябе і камунікацыяй з аўдыторыяй. Хацелася атрымаць свежы погляд на нашу працу і зразумець, як яшчэ мы можам данесці да гродзенцаў ідэю, што мы — лепшае інтэрнэт-медыя пра Гродна, што яшчэ можам рабіць у афлайне, што арыгінальнага прапанаваць, каб разам з чытачамі рабіць наш горад лепшым.

На самым крэатоне, які праходзіў у цягніку (!), паўшляху з удзельнікамі ехала наша журналістка, якая ўсё фатаграфавала, слухала і запісвала. Так што мы крыху раней за іншых кліентаў ведалі па меншай меры нешта пра вынікі працы каманд.

Кліенты крэатона былі самыя розныя: і аматарскі тэатр, які ездзіць па вёсках, і харавая капэла — задачы былі цікавыя і амбіцыйныя. Нас выбралі адразу дзве каманды крэатараў, гэта значыць мы атрымалі ў два разы больш, чым чакалі, ідэй і прапаноў. Сёе што ўжо плануем рэалізоўваць.

Як стаць кліентам крэатона?

Калі вы гарыце сваёй ініцыятывай, творчым праектам або стартапам, але ў вас няма грошай на крэатыўны рэсурс — гэта выдатны шанец! Запаўняйце заяўку на ўдзел да 1 верасня, націснуўшы кнопку «Стаць кліентам» на сайце kreaton.by.

Або перадайце гэтую інфармацыю тым, каму яна можа быць карысная.

Беларусі трэба больш крэатыўных праектаў! Ура!

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024