Гродзенскія актывісты змагаюцца з дыскрымінацыяй беларускай мовы на дзяржаўных сайтах

Гродзенскія праваабаронцы у межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» звярнуліся ў абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты. Яны заклапочаныя тым, што адбываецца сістэмная дыскрымінацыя беларускай мовы на галоўных дзяржаўных сайтах вобласці, паведамляе harodniaspring.org.

Паводле назіральнікаў Віктара Сазонава і Рамана Юргеля, а таксама журналіста Уладзіміра Хільмановіча нават зараз, у час выбарчай кампаніі, калі заканадаўства абавязвае праз гэтыя сайты належна інфармаваць насельніцтва пра хаду кампаніі, на беларускамоўных версіях дадзеных сайтаў беларуская мова ігнаруецца. Змест у нібыта беларускамоўнай версіі сайтаў падаецца толькі па-руску.

У тэксце звароту ў аблвыканкам гаворыцца, што сайт Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ёсць галоўным дзяржаўным сайтам Гродзенскай вобласці і важным элементам камунікацыі і інфармавання грамадзян пра дзяржаўную палітыку і жыццё рэгіёна. Ён паўнацэнна функцыянуе і інфармуе грамадзян толькі на рускай мове, а мова тытульнай нацыі і дзяржаўная мова не мусіць быць дыскрымінаваная. Усё гэта датычыць і інфармацыі пра выбары ў Рэспубліцы Беларусь, інфармацыя пра якія падаецца толькі па-руску.

Аўтары звароту заклікаюць стварыць і мець на афіцыйным сайце паўнавартасную беларускамоўную версію.

Аналагічны зварот пададзены і ў Гарадзенскі гарвыканкам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024