Гродзенскі суд пастанавіў канфіскаваць рэйсавы аўтобус у чэшскага перавозчыка

У тайніку пад дахам аўтобуса мытнікі знайшлі больш за 3 тыс. пачкаў цыгарэт з акцызамі РБ коштам 9,5 тыс. рублёў.

Рэйсавы аўтобус Setra ехаў з Беларусі ў Польшчу. Кіроўца, грамадзянін Чэхіі, адмовіўся ў пісьмовым выглядзе дэклараваць перамяшчаныя ім тавары. Пры мытным даглядзе ў даху аўтобуса знайшлі спецыяльна абсталяваны тайнік, а ў ім — 3240 пачкаў цыгарэт з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь коштам 9,5 тыс. рублёў.

Як паведамляе prokuratura.gov.by, спачатку кіроўцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў 30 базавых велічынь з канфіскацыяй тавару і без канфіскацыі аўтобуса Setra. Пазней у пракуратуры Гродзенскай вобласці прыйшлі да высновы, што пастанова вынесена без уліку частоты перамяшчэння транспартнага сродку праз мяжу і колькасці цыгарэт, а аўтобус з тайніком і далей можа выкарыстоўвацца для перавозкі кантрабанды. Пракуратура апратэставала пастанову суда.

Пры новым разглядзе справы суд наклаў на кіроўцу штраф у памеры 10 базавых велічынь з канфіскацыяй тавару і транспартнага сродку — аўтобуса Setra. Грамадзянін Чэхіі абскардзіў вынесеную пастанову, але суд не задаволіў яго скаргу.

Падзяліцца
Меткі: мяжасуды

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024