У забойстве жанчыны пад Ваўкавыскам падазраюць яе ўнука. Яна дапамагала яму, пакуль той сядзеў

Увечары 7 жніўня ў адной з вёсак Ваўкавыскага раёна ва ўласным доме знайшлі без прыкмет жыцця са шматлікімі траўмамі крымінальнага характару 81-гадовую жанчыну, паведамляе Следчы камітэт.

Следчыя зафіксавалі абстаноўку, выявілі і канфіскавалі меркаваныя прылады злачынства — сякеру і нож, а таксама шэраг слядоў і аб’ектаў для наступных даследаванняў. Падазраюць у злачынстве 32-гадовага ўнука забітай.

Следчыя высветлілі, што 3 жніўня мужчына вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за забойства, раней ён асуджаўся за разбой. Пасяліўся ў доме роднай бабулі, якая дапамагала яму там матэрыяльна і не толькі, злоўжываў спіртным. Раніцай 7 жніўня пакінуў жыллё на ровары, павёз з сабой мноства рэчаў.

Хлопца затрымалі на ўскраіне адной з суседніх вёсак. Ён быў п’яным — тэст паказаў каля 2 праміле. Сярод рэчаў, якія ён узяў, былі і тыя, што належалі забітай.

Ваўкавыскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце забойства, здзейсненага ў дачыненні да заведама састарэлага, з асаблівай жорсткасцю, і асобай, якая раней учынiла забойства (п.п. 2, 6, 16 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Рыхтуецца прызначэнне шэрагу экспертыз, у тым ліку судова-медыцынскай і крыміналістычнай. У дачыненні да падазраванага вырашаецца пытанне прымянення меры стрымання. З яго ўдзелам праводзіцца шэраг следчых дзеянняў. Расследаванне працягваецца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024