У дзіцячым хоспісе раскажуць лекарам і бацькам як даглядаць хворых дзяцей

Адукацыйныя семінары для лекараў і бацькоў, што апякуюцца дзецьмі з інваліднасцю пройдуць у Гродзенскім дзіцячым хоспісе з 12 па 16 жніўня. Заняткі правядуць лекары з Беларускага дзіцячага хоспіса. Навучанне будзе карысным таксама для інструктараў ЛФК, медсётраў па масажу, псіхолагаў, дэфектолагаў, выхавацеляў ды іншых асобаў, хто кантактуе з невылечна хворымі дзецьмі.

«Кожны год свет мяняецца тэхналагічна і аказанне паліятыўнай дапамогі цяжкахворым дзецям таксама павінна ўдасканальвацца. З гэтай мэтай нашыя спецыялісты выязжаюць для атрымання новых ведаў і хоспіс запрашае прафесіяналаў у Гродна. Наступны тыдзень будзе вельмі насычанам на экспертаў у паліятыўнай дапамозе. Таму запрашаем усіх ахвотных удасканаліць свой прафесіяналізм. Такая вучоба адбываецца ў Гродне ўпершыню і мы вельмі спадзяемся, што гэта дапаможа дзецям з цяжкай інваліднасцю жыць якасней», — кажа кіраўнічка Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка.

Спецыялістаў-медыкаў чакаюць 12−13 жніўня.

Семінар «Бяспечнае кармленне. Тэрапія глыпання» запланаваны на 12 жніўня, ад 9.00 да 15.00.

Семінар-трэнінг «Абілітацыя і псіхалогія цяжкахворых дзяцей: як правільна навучыць бацькоў» пройдзе 13 жніўня ад 9.00 да 16.00. Семінар прадугледжвае таксама заняткі ў сэнсорным пакоі.

Для бацькоў цяжкахворых дзяцей заняткі і кансультацыі пройдуць 14−16 жніўня.

Будзе магчымасць атрымаць веды пра масаж, ЛФК, парадак узаемадзеяння са спецыялістамі, фізічную тэрапію, правілы падбору індывідуальных сродкаў рэабілітацыі.

Для ўдзелу трэба запісацца па тэлефоне + 375 297 828 377

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024