Пад Ваўкавыскам выратавалі шчанюка, які ледзь не патануў у смале, і цяпер шукаюць для яго гаспадара

Выявілі шчанюка госці, якія адзначалі вяселле ў сталовай ДБУ-30. У нейкі момант насустрач ім выйшла незразумелая істота, уся ў чорнай ліпкай субстанцыі. Яны нават не адразу зразумелі, што гэта сабака. Шчанюк ледзь стаяў на нагах, хістаўся і быў на мяжы жыцця і смерці. Не ведаючы, як дапамагчы беднаму маляню, людзі вырашылі даверыць гэта прафесіяналам і выклікалі ратавальнікаў, піша volkovysknews.by.

Работнікі РАНС ўбачылі чорны камячок, які ледзь дыхаў, але ўсё ж з надзеяй глядзеў у вочы людзям. Маленькае цельца чорнай скарынкай пакрывала засыхаючая смала. Як і дзе малы трапіў у яе, і тым больш — як выбраўся, засталося невядомым. Высвятляць гэта часу не было, трэба было тэрмінова ратаваць жывёліну.

— Мы прывезлі шчанюка на пост, — распавядае камандзір аддзялення ПАСП-17 Генадзь Занеўскі. — Апрацоўваць бензінам або саляркай не рызыкнулі, жывёла магла загінуць. Дапамог інтэрнэт, які падказаў, што смалу можна адмыць раслінным алеем. На кухні знайшлася цэлая бутэлька.па

Беражліва і асцярожна, то алеем, то шампунем ратавальнікі змывалі з беднага шчанюка смалу. Маляня устойліва пераносіла працэдуры, толькі злёгку скуголіла. Прыйшоўшы ў сябе пасля памыўкі, нават крыху паеў, папіў малака і заснуў.

Спачатку ў ратавальнікаў не было ўпэўненасці, што пацярпелы выжыве. Але ён апынуўся сапраўдным змагаром. Назаўтра выглядаў ўжо куды больш бадзёра і нават спрабаваў віляць хвосцікам насустрач людзям, якія зноў прыступілі да памыўку. Спатрэбілася яшчэ некалькі працэдур, каб шчанюк стаў сапраўды чыстым.

Цяпер ён жыве ў ПАВЧ-1. Тут яго ўсе вельмі любяць, і ён адказвае людзям ўзаемнасцю. Прывітальна брэша і трэцца аб ногі кожнага, хто праходзіў міма. Ён зусім адужэў і гатовы пераехаць у новы дом.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024