У старадаўніх падвалах на Савецкай адкрыецца кафэ-пякарня

У пачатку восені пачнуцца будаўнічыя працы ў падвале дома па Савецкай, 1, дзе знаходзіцца крама «Ратушны». Рэстаран «Бакст» збіраецца адкрыць там кафэ-пякарню.

Зараз у падвалах праходзяць падрыхтоўчыя працы. Будаўнічы і дызайнерскі праекты прадугледжваюць захаванне аўтэнтычнасці старадаўняга склепа.

«З верасня мы пачнем будаўнічыя работы. У будучыні там адкрыецца кафэ з уласнай пякарняй. З адкрыцця пачнем радаваць гродзенцаў і гасцей горада свежай выпечкай», — распавялі Hrodna.life уласнікі.

Гродзенскі краязнаўца Ігар Лапеха распавядае, што першыя згадкі пра месца, дзе будзе кавярня — 16 стагоддзе. Там была гарадская карчма.

«Будынак, дзе сёння крама „Ратушны“, пазіцыянуецца як палац Сангушак 18 стагоддзя. Але адназначна ён будаваўся на нейкіх падмурках. Яшчэ ў 16 стагоддзі там была першая вядомая гарадская карчма. Пытанне: колькі засталося сцен ад той пабудовы? Трэба прыходзіць і глядзець. Месца агулам цікавае і са сваёй гісторыяй», — адзначыў краязнаўца.

Рабочыя распавядаюць, што падчас работ у склепе знаходзяць шмат старых бутэлек і шкляных флаконаў. Мяркуюць, што там магла быць аптэка.

Зараз уваход у падвал знаходзіцца з боку дворыка, а восенню працоўныя прыступяць да аднаўлення засыпанага старога ўваходу з боку вуліцы.







Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024