У Беларусі забаранілі высаджваць для азелянення малыя дрэўцы

У населеных пунктах Беларусі пры азеляненні стануць высаджваць больш буйных і сярэдніх па памеры дрэваў, паведамяляе belta.by.

«Перагледжаны патрабаванні ў частцы колькасці саджанцаў дрэваў, якія высаджваюць пры азеляненні жылых тэрыторый, устаноў, арганізацый, у залежнасці ад іх памеры. Згодна з новай рэдакцыяй, буйнамерныя дрэвы павінны займаць 20% (раней 5%) (у агульнай колькасці высаджаных — заўв. belta.by), сярэдняга памеру — 80% (раней 60%). Ад маламерных саджанцаў вырашана адмовіцца (раней іх доля была 35%) «, — распавяла начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Вольга Верамей.

Ад маленькіх дрэваў і кустоў вырашылі адмовіцца праз тое, што яны горш прыжываліся, чым вялікія расліны. Ужо высаджаныя маламерныя саджанцы прыбіраць не будуць.

У пастанове таксама з’явілася азначэнне, што такое ландшафтная кампазіцыя. Да яе элементаў адносяцца месцазнаходжанне, рэльеф, насаджэнні, вадаёмы, дарожная сетка, паркавыя збудаванні, малыя архітэктурныя формы.

Новыя падыходы замацаваны ў пастанове Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 25 ліпеня 2019 года № 43, паведаміла журналістам Вольга Верамей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024