Цэнтр нефармальнай адукацыі і інтэрактыўны музей. Як зменіцца гродзенская сінагога

Гродзенская сінагога ўваходзіць практычна ва ўсе экскурсійныя маршруты. За адзін дзень яе наведваюць дзесяткі турыстычных груп. Сінагога, як і сотні гадоў таму, па-ранейшаму з’яўляецца цэнтрам жыцця яўрэяў горада. Тут чытаюць Тору, праводзяць вяселля, робяць абразанні і збіраюцца адкрыць першы ў рэспубліцы цэнтр нефармальнай адукацыі.

За сваю паўтысячагадовую гісторыю сінагога зменялася не раз. Часцей за ўсё прычынай былі пажары, абстрэлы, разрабаванне вандаламі. Свім выглядам яна абавязаная знакамітаму італьянскаму архітэктару Санці Гучы, а сваім даўгалеццем — яўрэйскай суполцы, якая кожны раз цярпліва яе аднаўляла, піша grodnoplustv.by.

— Суполка на сённяшні дзень самых разнастайных узростаў. Мы тут ужо двойчы праводзілі абразаньне дзіцяці на восьмы дзень у адпаведнасці з габрэйскай традыцыяй. У нас прайшло адно вяселле. Можна сказаць, што яўрэйскае жыццё ў горадзе ёсць, нягледзячы на тое, што, калі нам перадалі будынак, нас было дзве тысячы, а на сённяшні дзень нас каля 500 чалавек, — распавёў Барыс Квяткоўскі, старшыня савета іудзейскай рэлігійнай абшчыны Гродна.

Шмат хто з’язджае. Але для тых, хто застаецца, сінагога — гэта сапраўдны дом. Тут чытаюць Тору, моляцца, праводзяць святы, ды і проста абмяркоўваюць, як лепш вырашыць тыя ці іншыя бытавыя пытанні. Ужо ў бліжэйшы час тут плануюць адкрыць яўрэйскі цэнтр нефармальнай адукацыі. Зараз у памяшканні будучага цэнтра ідзе рамонт, па яго заканчэнні тут пачнуць працаваць пяць клубаў рознага кірунку: музычны, тэатральны, рэлігійны і іншыя.

— Цэнтр нефармальнай адукацыі будзе паказваць, што можна вывучаць адзін і той жа матэрыял пад розным вуглом. Чаму нефармальнай адукацыі? Яны не проста сядзяць за партай і вывучаюць гэта, яны ўвесь час у руху, гэта значыць лакацыя не толькі тут. Яна можа быць на вуліцы, яна можа быць у іншым памяшканні, у іншай мясцовасці, — тлумачыць Натан Шамсутдинов, дырэктар фонду «Киселев». — І выкладчыкі, у чым плюс нефармальнай адукацыі, чалавек можа не мець паперкі, але можа так добра ў арыентавацца і мець жаданне вывучаць тэму далей, усё гэта дазваляе яму гэта выкладаць іншым людзям.

Хоць ідэя нефармальнай адукацыі не новая, на дадзены момант у Беларусі аналагаў такіх праектах няма. Акрамя таго, у сінагозе цяпер ствараюць музей. У адрозненне ад многіх іншых стацыянарных экспазіцый, яўрэйская будзе вельмі «жывой» і эмацыянальнай. У яе стварэнні ўжо ўдзельнічаюць як жыхары нашага горада, так і тыя, хто па тых ці іншых прычынах з’ехаў з горада, у якім некалі жыў цэлы яўрэйскі квартал.

— Мы хочам паказаць габрэйскі свет знутры. Гэта і рэлігійныя святы, і экскурсанты, гэта могуць быць школьнікі, моладзь, яны могуць быць самі удзельнікамі гэтай выставы. Яны могуць удзельнічаць у майстар-класах, якія тут будуць праводзіцца, дзеці змогуць паспрабаваць стравы яўрэйскай кухні, яны змогуць паўдзельнічаць у іх гатаванні. Мы хочам прыцягнуць экскурсантаў, турыстаў, каб яны самі фармавалі выставачную прастору, — кажа Ірына Палякова, кіраўнік праекта стварэння музея пры сінагозе.

Праца над першай выставай ўжо пачалася. Гэта будзе гісторыя горада ў асобах, успамінах, усмешкі і слёзах яўрэйскіх сем’яў. Першы скрутак ўжо амаль гатовы. Гэта будзе вершаваная споведзь аб родзе Орлісаў. Гэтая дынастыя жыла ў Гродне некалькі стагоддзяў, стаяла ля вытокаў зараджэння аптэчнай справы ў горадзе, і дапамагала адраджаць сінагогу пасля чарговага у яе гісторыі пажару.

— Дзед нарадзіўся ў Гродна, калі Сталыпін хадзіў на працу ўнізе вуліцы Урыцкага, бацька на другім канцы вуліцы пад нагамі ў яго круціўся, — распавядае Глеб Орліс, удзельнік праекта. — Нарадзіўся ў сям'і адваката, прыватнага паверанага, які арыентыровачна нарадзіўся ў 1833. Бацька майго дзеда быў рабінам, які па звестках гісторыкаў, быў сярод ахвярадаўцаў на гэтую сінагогу.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў верасні. Паралельна з ёй вядзецца праца і над іншымі праектамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024