У жыхара адной з вёсак Ваўкавыскага раёна скралі ровар. 58-гадовы мужчына ехаў на могілкі, дзе пахаваны бацька, але на ўзвышшы стаміўся і сеў перакурыць. Міма праходзіла кампанія з маладых людзей, якая зачапіла стомленага мужчыну, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Некалькі фраз, кінутыя кожнай з бакоў сталі прычынай таго, што спачатку юнакі сышлі, а потым вярнуліся, каб разабрацца з незнаёмцам.
Адзін малады чалавек некалькі разоў стукнуў пацярпелага кулаком па галаве, ад чаго той страціў прытомнасць. Да гэтага ў мужчыны нападнік забраў ровар. Ачнуўшыся, пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. «Па гарачых слядах» падазраванага ўдалося затрымаць. У якасці яго па крымінальнай справе праходзіць вучань 10-га класа адной са школ Ваўкавыска, які характарызуецца з адмоўнага боку. Выкрадзены ровар канфіскаваны.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…