Без гальштукаў і прэзентацый: На Лiпень.PRO вы зможаце задаць спікеру сваё «каверзнае» пытанне

Эксклюзіўная інфармацыя ад спікераў бізнес-лагера, нефармальнае навучанне і жывая камунікацыя — усё гэта чакае ўдзельнікаў Лiпень.PRO. Ужо 26−28 ліпеня маладыя бізнесмены і прадпрымальнікі атрымаюць веды ў галіне бізнесу ля берага ракі Нёман (90 км. ад Мінска). Удзельнікі паслухаюць больш за 25 выступаў вядомых бізнесменаў, зададуць свае пытанні знакамітым асобам Беларусі і даведаюцца аб трэндах ў тэхналогіях і бізнесе.

Сёлета будуць закрануты даволі актуальныя тэмы: асабісты брэнд, сфера digital, эфектыўныя продажы, тайм-менеджмент. Ужо вядомыя імёны большасці спікераў:

Аляксандр Ханін — заснавальнік «Мозгобойни», раскажа як працаваць менш і быць шчаслівым;

Аляксандр Хоміч — саўладальнік і дырэктар «АндерсенБел» падзеліцца інфармацыяй пра тое, ці ёсць бурбалка ў IT-рынку і ці варта «ісці ў АйЦі»;

Андрэй Бібікаў - акцёр тэатра і кіно, тэле- і радыёвядучы дапаможа ў пастаноўцы вашага голасу;

Ігар Маханек — вядучы інжынер Facebook (Нью-Ёрк), бізнес-анёл раскрые сакрэт: як знайсці ідэю для стартапа;

Алег Парэчын — сазаснавальнік і дырэктар кавярні «Гараж» падзеліцца 10-гадовай гісторыяй кафэ і інш.

У 2019 годзе арганізатары лагера падрыхтавалі новы блок з блогерамі!

У фармаце «пытанне-адказ» слухачы змогуць задаць свае пытанні вядомым бізнес-блогерам Беларусі. Вядомыя імёны некалькіх блогераў: Андрэй Карповіч (@thekarpovich; 97,2 тыс. падпісчыкаў) — Дырэктар і заснавальнік Еўрапейскай металургічнай кампаніі, блогер;

Антон Кароткі (@ anton.karotki; 73,6 тыс. Падпісчыкаў) — Арганізатар самай буйной у гісторыі Беларусі канферэнцыі Бізнес-Абуджэнне і інш.

Акрамя адукацыйнай праграмы, вечарам арганізаваны зоны з нестандартнымі забаўкамі: майстар-клас па ігры на Хангу, зона з кальянамі, караоке і шмат іншых актыўнасцяў. У бізнэс-лагеры праходзяць і спартыўныя мерапрыемствы: футбол, валейбол, рукапашныя баі, паласа перашкод і да т.п. Для аматараў інтэлектуальных гульняў таксама знойдзецца занятак: вялікі квэст, бізнес-гульні, майстар-клас ад астролага.

І вядома, за 2,5 дні ўдзельнікі змогуць завесці карысныя кантакты, знайсці супрацоўнікаў, альбо працу, а можа і сустрэць сваю другую палоўку! Бо ў гэтым годзе бізнес-лагер збярэ больш за 600 прадпрымальнікаў, топ-менеджэраў, фрылансераў і актыўных людзей з Беларусі і бліжэйшага замежжа.

Для ўсіх удзельнікаў арганізаваны трансфер з Мінска, пражыванне ў намётах і нумарах і харчаванне напрацягу ўсяго адпачынку.

Падрабязнасці на сайце.

Бізнес-форум «Лiпень.PRO» праводзіцца грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ОСИБ) пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Кантактная інфармацыя:

Па ўсіх пытаннях супрацоўніцтва, публікацый і дадатковай інфармацыі звяртайцеся да Вікторыі Сачыўка.

pr@sibs.by

+375 (33) 612−60−19

Ліпень. PRO ў сац. сетках:

https://vk.com/lipenpro

https://www.instagram.com/lipen_pro/

https://www.facebook.com/lipenpro

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024