Археалагічныя і экспертныя працы на месцы мяркуемай магілы Віктара Каліноўскага ў Свіслачы скончаны. Працы ішлі 4 дні - з 8-га па 11 ліпеня. Калі былі выяўлены парэшткі двух чалавек, археолагі спынілі сваю частку працы. Пасля гэтага з Мінску былі выкліканы дадатковыя эксперты. Адмыслоўцы ўзялі фрагменты парэшткаў, пасля чаго раскоп быў засыпаны, піша r**yja.com.
Усе працы былі пратакаліраваны Следчым камітэтам згодна з працэсуальным заканадаўствам. Як паведаміў прадстаўнік грамадскасці Юрый Глебік, цяпер трэба чакаць афіцыйных вынікаў экспертызаў, якія будуць весці беларускія і літоўскія спецыялісты. Пасля правядзення даследзінаў фрагментаў на сайце Следчага камітэту павінна з’явіцца афіцыйная інфармацыя.
Незалежна ад вынікаў экспертызы, праз некалькі месяцаў, калі асядзе грунт, помнік з крыжам і яшчэ адзін надмагільны камень з шыльдай павінны вярнуцца на ранейшае месца.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…