Сямейная міліцэйская пара вярталася дадому і затрымала п’яных угоншчыкаў

У Ашмянах п’яныя людзі 20-ці і 19-ці гадоў спрабавалі адабраць ровар у непаўналетняга, а потым адабралі мапед ў іншага хлопца і праехаліся па горадзе. Іх хутка знайшлі і затрымалі муж з жонкай, якія працуюць у РАУС, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Алена і Аляксандр Каморнікі, супрацоўнікі Ашмянскага РАУС, вярталіся дадому са службы. У двары ўбачылі заплаканага хлопчыка з роварам у руках, які распавёў, што двое хлопцаў спрабавалі адабраць у яго ровар. Пры гэтым адзін з іх штурхнуў падлетка і закрануў недапалкам цыгарэты яго твар. Дзіця паспела сесці на ровар і ўцячы ад іх. Таксама хлопчык дадаў, што ў яго 18-гадовага знаёмага, які знаходзіўся непадалёк, гэтыя ж хлопцы сілай адабралі мапед «Рыга» і паехалі на ім катацца па горадзе.

Выслухаўшы дзіця, супрацоўнікі міліцыі пачалі пошук падазраваных, якія ў хуткім часе былі затрыманыя. У дачыненні да абодвух распачата крымінальная справа па ч.2 арт. 214 «Угон», а ў дачыненні да аднаго з іх, які спрабаваў затушыць цыгарэту аб твар падлетка — «Хуліганства». Яны атрымалі і адміністрацыйныя пратаколы за язду без правоў і ў п’яным выглядзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024