МУС аб дазволе раварыстам не спешвацца на пераходах: «Не варта педантычна ўнікаць у вызначэнне іх хуткасці»

Працягваюцца абмеркаванні зменаў у ПДР. Новыя правілы, магчыма, дазволяць раварыстам не спешвацца на рэгуляваных пераходах, але толькі пры ўмове, калі ровар будзе ехаць з хуткасцю пешахода. Узнікае праблема ў выпадку ДТЗ: калі раварыст ехаў павольна, вінаваты кіроўца, а калі першы рухаўся з хуткасцю пад 30 км / г?

Новая фармулёўка ПДР гучыць так: «Пры перасячэнні праезнай часткі дарогі па пешаходным пераходзе, веласіпедыст павінен весці веласіпед побач з сабой. У іншых выпадках перасячэння праезнай часткі дарогі веласіпедыст мае права не спешвацца. Пры пад’ездзе да скрыжавання з праезнай часткай дарогі веласіпедыст павінен загадзя знізіць хуткасць руху і перасякаць яе з хуткасцю пешахода».

Апошняя фраза выклікала спрэчкі сярод аўтамабілістаў: у выпадку ДТЗ кіроўцу будзе складана даказаць сваю невінаватасць, піша onliner.by. Не раз агучвалася такое меркаванне: нават калі раварыст ехаў хутчэй за 5−6 км / г (сярэдняя хуткасць пешахода), выявіць гэта будзе вельмі складана. Відавочна, кіроўцу (напрыклад, пры правам павароце) цяжка заўважыць ровар, які едзе па ходніку з хуткасцю 30 км / ч і выязджае на пераход. Раварыст жа будзе ўпэўнены ў тым, што ён мае рацыю.

Вось відэапрыклад сітуацыі:

МУС апублікавала інтэрв'ю з прадстаўнікамі УДАІ. «Я праводзіла маніторынг таго, што ў большасці сваёй жадаюць нашы грамадзяне. Нават было такое пытанне: «А як мы будзем вызначаць хуткасць, калі раварыст пераязджае праезную частку нароўні з пешаходамі?» — заўважыла прэс-сакратар МУС РБ Вольга Чамаданава. — Гэта значыць, як вызначыць, з якой хуткасцю рухаецца веласіпедыст. Пешаходы ж таксама ідуць па-рознаму. На маё асабістае перакананне, не варта гэтак педантычна ўнікаць у гэты момант. Важна мець павагу адзін да аднаго: і пешаходу, і веласіпедысту — і ні ў якім разе не перашкаджаць. Веласіпедыст будзе рухацца, паверце, спакойна, каб не закрануць пешахода. Роўна як і пешаход, калі будзе паважаць веласіпедыста, не будзе перашкаджаць яму спакойна пераехаць дарогу «.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024