Капітальны рамонт Вялікай Траецкай збіраюцца завяршыць да Дня горада

Як і планавалі дарожныя будаўнікі, 28 чэрвеня пасля капітальнага рамонту праезнай часткі адкрылі для руху ўчастак вуліцы ад пажарнай каланчы да перасячэння з Кастрычніцкай. Даўжыня ўчастка — 310 метраў. Астатнюю частку вуліцы таксама збіраюцца рамантаваць.

— За параўнальна кароткі час дарожныя будаўнікі замянілі ўсе падземныя камунікацыі і прывялі да ладу каля 40 калодзежаў, — распавёў першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Жук. — Але гэта не вырашае праблему Вялікай Траецкай, таму запланаваны капітальны рамонт астатніх амаль 400 метраў дарожнага пакрыцця і падземных камунікацый да пачатку вуліцы Віленская. Трэба ўлічыць і тое, што па гэтым участку дарогі ідзе рух тралейбусаў.

Трэба будзе правесці падземныя абследавання камунікацый, якія былі пракладзеныя пад вуліцай яшчэ ў даваенны час, піша grodnonews.by. Для гэтага прыменяць дыягностыку з дапамогай робата. Затым распрацуюць праект і пачнуць рамонт. Найбольш складаным будзе рашэнне аб руху тралейбусаў падчас рамонту другога ўчастку Вялікай Траецкай. Як варыянт разглядаецца пытанне аб папераменным закрыцці участкаў рамонту.Да 2030 года Генеральным планам Гродна прадугледжана стварэнне вуліцы-дублёра Вялікай Траецкай. Падчас апошніх яго карэкціровак прапаноўвалі два варыянты: вуліца-дублёр з аднабаковым рухам транспарту або пешаходная. Канчатковае рашэнне не прынята, але актуальнай задачай застаецца давесці да ладу праезную частку і тратуары Вялікай Траецкай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024