Дэпутаты падтрымалі новы закон аб прызыве ў беларускае войска

26 чэрвеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні падтрымалі законапраект пра адтэрміноўку ад войска. Ён прадугледжвае, што адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі ў Беларусі будуць прадастаўляць толькі адзін раз, перадае belta.by.

Перад гэтым у сваім выступе міністр абароны Андрэй Раўкоў заявіў пра востры недахоп прызыўнікоў. У выпадку прыняцця закона войска атрымае дадаткова да 5 тысяч маладых людзей, адзначыў ён. Па словах Андрэя Раўкова прыблізна 4 тыс. чалавек на кожны прызыў намагаецца ўхіліцца.

Як вядома, законапраект выклікаў дыскусіі, асабліва пытанне колькасці адтэрміновак ад войска. Тых, хто праігнаруе прызыў без законных падставаў, могуць не прымаць на дзяржаўную службу, абмежаваць выезд за мяжу да ўзроста 27 гадоў. У інтэрнэце супраць законапраекта былі сабраныя 10 тысяч подпісаў, петыцыю перадалі дэпутатам.

За прыняцце праекту закону прагаласаваў 91 дэпутат, 3 — супраць, 6 не галасавалі, піша euroradio.fm.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024