П’яны гродзенец дэманстраваў палавыя органы дзяўчынкам-падлеткам

Каб прыцягнуць увагу двух дзяўчынак-падлеткаў, 36-гадовы мясцовы жыхар пачаў паказваць ім палавыя органы, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Выпадак адбыўся на беразе Нёмана, куды дзве сяброўкі адправіліся загараць. Да іх падышоў нецвярозы мужчына і хацеў пазнаёміцца. Не ўбачыўшы ўзаемнасці ў жаданні мець зносіны, гродзенец пачаў дэманстраваць свой палавы орган. Непаўналетнія не разгубіліся і патэлефанавалі знаёмым хлопцам. Хлопцы прыехалі вельмі хутка і уціхамірылі зламысніка. Пасля гэтага выклікалі міліцыю.

Што стала прычынай падобных паводзін жанатага мужчыны, будзе ўстаноўлена падчас расследавання крымінальнай справы, якая следчым камітэтам распачата па артыкуле «Хуліганства».

Першапачаткова, спрабуючы апраўдацца, мужчына казаў, што дзяўчаты самі спрабавалі яго спакусіць. Але яго версія абвяргаецца аб’ектыўнымі абставінамі таго, што здарылася, і паказаннямі сведак.

Мужчына затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024