На Ласосна купацца можна, а вось возера Юбілейнае ўсё яшчэ пад забаронай

Спецыялісты занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі кожны тыдзень бяруць пробы якасці вады ў месцах. Зыходзячы з паказчыкаў выносіцца рашэнне — забараніць купацца там ці не. У «Ласосна» сітуацыя аднавілася — спецыялісты не бачаць ніякіх абмежаванняў. Юбілейнае возера ўсё яшчэ пад забаронай, піша grodnoplustv.by.

— Па-ранейшаму купанне дзяцей і дарослых у зоне адпачынку возера Юбілейнага ў сувязі з паўторным атрыманнем нестандартных вынікаў па мікрабіялагічных паказчыках забаронена. Спецыялістамі цэнтра працягваецца маніторынг якасці вады ў вадаёмах, — кажа Тамара Радзіон, інжынер аддзялення Гродзенскага гарадскога занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

За паўгода ў Гродне загінулі 24 чалавекі, з іх — адзін падлетак. Пакуль паказчыкі меншыя, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Ратавальнікі нагадваюць аб мерах бяспекі на вадзе. Ні ў якім разе не купацца ў алкагольным ап’яненні і не спрабаваць пераплываць буйныя вадаёмы.

— Вядзецца патруляванне сумесна АСВОД, МНС, УУС складаннем пратаколаў, якія цягнуць пакаранне да 3 базавых велічынь за купанне ў неўсталяваных месцах. І глядзець за дзецьмі. Гэта асобная пазіцыя. Яны павінны быць пад наглядам, — кажа Юрый Касцевіч, начальнік вадалазна-выратавальнай службы Гродзенскай абласной арганізацыі АСВОД.

Нагадаем, адведзеныя месцы для купання, з пункту гледжання бяспекі, гэта тры пляжы на рацэ Нёман: Ласосна, Цэнтральны і ў Пышках. Можна выкупацца і ў возеры Юбілейным, але ўжо калі дадуць дазвол спецыялісты цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. А вось купанне ў тэхнічных кар’ерах, якіх у ваколіцах Гродна звышдастаткова, строга забаронена.

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024