«Тут знакавая зямля». У Каложскім парку праходзіць фестываль сярэднявечнай культуры

У Гродне 15 чэрвеня стартаваў першы фестываль сярэднявечнай культуры «Мяжа». Ён сабраў каля сотні рэканструктараў з розных куткоў Беларусі. Прыехалі і госці з Варшавы.

У Каложскім парку рэканструктары паспрабавалі ўзнавіць атмасферу Еўропы і Вялікага княства Літоўскага эпохі Сярэднявечча. Тут можна ўбачыць паходны лагер, сярэднявечны кірмаш, рыцарскія і лучныя турніры, а таксама выступы музыкаў, танцораў і вулічных артыстаў.

«Мы рады, што нам удалося даць пачатак фестывалю ў Гродне, — распавядае адзін з арганізатараў Кірыл Арэшкаў. — Мы думаем, ён будзе развівацца і паляпшацца з гадамі. І спадзяемся, што ён калі-небудзь стане сусветнавядомым. Сёння мы разлічвалі на большую колькасць удзельнікаў, але не ўсе даехалі - узніклі цяжкасці з транспартам».

Арганізатары адмыслова абралі фестывальнай пляцоўкай Каложскі парк. Кажуць, лепшага месца для такіх мерапрыемстваў у горадзе не знайсці.

«Гэта адзін з гістарычных цэнтраў нашага горада. Тут знакавая зямля і шмат чаго адбывалася. Лепшай пляцоўкі для сярэднявечнага фэсту, чым Каложскі парк у Гродна, не знайсці. Для нас, рэканструктараў, і для гледачоў фестываль гэта паглыбленне ў іншы свет, гэта нешта новае, але адначасова і мінулае. Ты вывучаеш, як жылі твае продкі, як змагаліся і многае іншае. А ўсё гэта вельмі адрозніваецца ад нашага сучаснага жыцця», — дадаў Кірыл.

У Каложскім парку фестываль будзе праходзіць да 23:00. Як пацямнее, арганізатары абяцаюць начны бугурт і фаер-шоў.















Падзяліцца

Апошнія запісы

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024

Графік школьных чвэрцяў і канікулаў на 2024/2025 навучальны год апублікавалі ў Беларусі

Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала графік навучальнага года 2024/2025 для беларускіх школьнікаў.…

21 мая 2024

Грузчык з Гродна пацярпеў ад перапрацовак: спачатку не адпускалі з працы, а потым звольнілі па артыкуле

Гродзенец працаваў грузчыкам у краме - верагодна, "Еўраопце". Мужчыну звольнілі за прагул. Ён палічыў сваё…

20 мая 2024

Экстрэмісцкія фармаванні, затрыманні ў Слоніме, восьмы суд над пенсіянерам. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Двух гродзенцаў прызналі ўдзельнікамі экстрэмісцкіх фармаванняў. У Слоніме за фота татуіроўкі затрымалі пару. Пенсіянера Васіля…

20 мая 2024

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024