Улады плануюць стварыць нефармальны музей Аўгустоўскага канала

Унясенне Аўгустоўскага канала ў спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА стала асноўнай тэмай сустрэчы старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова і бурмістра Аўгустова Міраслава Карольчука, якая адбылася 13 чэрвеня ў Гродне, паведамляе rgazeta.by.

Уладзімір Краўцоў адзначыў, што за апошні час вельмі шмат зроблена для развіцця гэтай воднай артэрыі. Аб’ект становіцца ўсё больш прывабным як для воднага, пешага, так і веласіпеднага турызму. Для больш зручнага перамяшчэння прапрацоўваецца пытанне адкрыцця яшчэ аднаго беларуска-польскага пункта пропуску «Сафіева-Ліпчаны». Варта адзначыць, што Аўгустоўскі канал ужо стаў традыцыйнай пляцоўкай для правядзення мноства культурных, спартыўных святаў. Краўцоў таксама падкрэсліў важнасць правядзення сумесных міжнародных мерапрыемстваў на канале, захавання яго гісторыі.

У сваю чаргу Міраслаў Карольчук распавёў пра ідэю стварэння ў Аўгустове другога больш нефармальнага музея Аўгустоўскага канала. Па задумцы ён павінен размяшчацца побач з першым, але не на сушы, а на вадзе. Прычым добра, калі б у яго наведвальнікаў была магчымасць віртуальна павандраваць па воднай артэрыі. Гэта значыць, надзеўшы акуляры дадатковай рэальнасці, яны маглі б паплаваць на байдарцы, наведваючы розныя куткі канала. Бурмістр Аўгустова таксама прапанаваў рэалізаваць аналагічны праект на беларускай частцы воднай артэрыі.

Лейтматывам гутаркі сталі пытанні каардынацыі дзеянняў, якія павінны паспрыяць уключэнню Аўгустоўскага канала ў спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Чакаецца, што ў верасні ў Польшчы адбудзецца рабочая канферэнцыя па гэтым пытанні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024