У Гродне па тратуарах ездзяць аўтамабілі. Мясцовыя жыхары хочуць звяртацца ў ДАІ

Па пешаходным тратуарах на вуліцы Брыкеля пастаянна ездзяць аўтамабілі, пра гэта паведаміў у рэдакцыю АўтаГродна сведка.

— Сёння за мной па тратуары ўшчыльную ехаў BMW X5 і міргаў аварыйкай, так кіроўца красовера патрабаваў саступіць яму дарогу. Усе людзі разыходзіліся. Аказалася, што ён едзе забіраць рэчы з хімчысткі. Чалавеку не хацелася лішніх 100 метраў прайсціся па дарожцы, — распавёў АўтаГродна Дзмітрый, які даслаў здымкі. — Праз пару хвілін я ішоў назад, і па гэтай дарожцы ўжо ехаў іншы кіроўца на BMW.

— Мне ўдалося пагутарыць з мясцовымі жыхарамі. Яны сказалі, што тут па дарожцы пастаянна ездзяць аўтамабілі. Прычым нават зімой і пешаходам прыходзіцца адступаць ў бок у глыбокі снег. Людзі ўжо гатовыя звяртацца ў ДАІ. Але, напэўна, было б добра спачатку звярнуцца да гэтых кіроўцаў праз СМІ, — кажа аўтар.

Калі верыць мапам, праз 70 метраў ад несанкцыянаванай паркоўкі знаходзіцца сапраўдная, уладкаваная. Дзіўна, што кіроўцы не могуць прайсці гэтую адлегласць пешшу.

Дарэчы, ў 2016 годзе прынцыповы пешаход не дазволіў ехаць аўтамабілю па тратуары на вуліцы Вясновай. Тады мужчына стаў нерухома перад капотам машыны і выклікаў ДАІ. Але ў выпадку з вуліцай Вясновай, мясцовыя жыхары сталі закладнікамі нетыповай арганізацыі дарожнага руху — іншага пад’езда да іх дамоў не існуе. На вуліцы Брыкеля сітуацыя іншая.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024