Навіны

Чалавек-павук у цэнтры Гродна рэкламуе монакола і велопрокат

Аляксей Гаўрыкаў апранае касцюм чалавека-павука і на монаколе катаецца па цэнтры Гродна. Ён хоча расказаць гараджанам пра новы транспарт і пра першы велапракат на Вішняўцы.

Аляксей з 2017 года здаваў у арэнду электрасамакаты. Цяпер у яго з’явіліся яшчэ і монаколы. Каб іх папулярызаваць, Аляксей пачаў апранаць касцюм чалавека-павука.

«Ну, а як яшчэ гэта рабіць? Людзям падабаецца, асабліва дзеткам. Нікому не адмаўляю і з усімі фатаграфуюся. А кагосьці і катаю. Буду часцей выязджаць у цэнтр на монаколе. Для нашага горада гэта новы транспарт і ён вельмі зручны», — распавёў Аляксей.

Монакола — электрычны самабалансуючы ўніцікл (монацыкл) с адным колам.

Першы велапрокат на Вішняўцы

З чэрвеня гродзенец адкрыў першы велапракат у мікрараёне Вішнявец. Акрамя ровараў, велапрычэп і электрасамакатаў, там можна будзе ўзяць у арэнду і монакола.

«Цяпер кліентам з мікрараёна Вішнявец не трэба ехаць у цэнтр Гродна або ў Пышкі, каб пакатацца ўсёй сям’ёй на роварах. У нашым мікрараёне ёсць шмат цікавых месцаў: тры форта Першай сусьветнай вайны і парахавыя склепы, якія знаходзяцца ў 5-ці км адзін ад аднаго, прыгожыя берагі Нёмана, парк Румлёва, недалёка Курган Славы і многае іншае», — дадаў Аляксей.

Глядзі іншыя гродзенскія велапрокаты.






Падзяліцца

Апошнія запісы

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024