Пяць рэчаў, якія трэба выконваць, каб перажыць спёку

У спякоту для чалавека існуе пагроза павышэння тэмпературы цела і пагаршэнне самаадчування. Можа адбыцца пераграванне, абязводжванне арганізма, развіццё сонечнага або цеплавога ўдару, абвастрэнне сардэчна-сасудзістых захворванняў, піша grodno.mchs.gov.by.

1. Рэкамендуецца менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі прамянямі, а калі гэта непазбежна, то апранаць галаўныя ўборы. Памятайце, што з 12.00 да 16.00 сонца найбольш актыўна. У гэты час пажадана абараняць ўсе ўчасткі цела ад трапляння сонечных прамянёў - выкарыстоўвайце закрытую вопратку і сонцаахоўныя крэмы.

2. У пік спякоты пажадана цалкам выключыць любыя фізічныя нагрузкі і звесці да мінімуму фізічную актыўнасць.

3. Трэба ўжываць як мага больш вадкасці. Для абароны ад абязводжвання арганізма неабходна больш піць, не менш за 1, 5−3 літраў вадкасці ў дзень.

4. Па магчымасці абмяжуйце працяглыя паездкі на аўтамабілі, паколькі ад перагрэву могуць узнікнуць непаладкі электраабсталявання.

5. У лесе не забывайце аб тым, што любая іскра можа прывесці да пажару. Памятаеце, што ў гарачыя дні асцярожнасць з агнём павінна быць максімальнай.


У Гродзенскай вобласці ўведзена забарона на наведванне лясоў у шасці раёнах


Сімптомы цеплавога і сонечнага ўдару — гэта ў першую чаргу такія прыкметы, як слабасць, млявасць, галавакружэнне, моцнае потаадлучэнне, смага, галаўны боль, млоснасць і ваніты.

У асабліва цяжкіх выпадках магчымая страта свядомасці. Калі чалавек перагрэўся, і ў яго назіраюцца вышэйпералічаныя сімптомы, неабходна неадкладна звяртацца да ўрача і праводзіць мерапрыемствы па астуджэнні арганізма. Пацярпелага трэба пакласці ў прахалодным месцы, на галаву пакласці халодны кампрэс або вільготны ручнік. Калі пацярпелы ў свядомасці, даць яму пітво, калі няма, то прыводзіць у пачуццё з дапамогай нашатырнага спірту і чакаць прыезду брыгады хуткай дапамогі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024