На возеры Белае ў Гродзенскай вобласці з’явіцца зона адпачынку

Зона адпачынку з’явіцца тут у 2020 ці 2021 годзе. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Сяргей Медзвецкас пасля сустрэчы з абласным кіраўніцтвам АСВОД. Асноўным пытаннем, якое абмяркоўваўся ў ходзе візіту, стала будаўніцтва выратавальнай станцыі на вадаёме, піша shliah.by.

— Гэтая тэма паднятая на ўзроўні старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова, — адзначыў Сяргей Медзвецкас. — Паколькі вадаём паблізу вёскі Белая з’яўляецца папулярным месцам адпачынку не толькі ў смаргонцаў, але і ў адпачываючых з рэгіёну, і жыхароў Мінска, то было вырашана зрабіць гэтае месца цывілізаваным для масавага адпачынку.

Зараз вадалазы вывучаюць дно вадаёма, вымяраюць яго глыбіні, складаюць картаграму берагавой лініі; спецыялісты вывучаюць патэнцыял возера, прапрацоўваюць прыкладныя сумы грашовых сродкаў для рэалізацыі гэтага праекта. Усе гэтыя мерапрыемствы ў комплексе накіраваны на будаўніцтва тут выратавальнай станцыі і ўладкавання берага вадаёма так, каб ён быў бяспечным.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024