У Гродне шукаюць пару, якая зняла грошы з чужых картак. Відэа

Шпацыруючы па вуліцы ў Гродне, даволі дарослая пара знайшла сумку. Яны зазірнулі ўнутр і ў адным з адсекаў выявілі кошелёк, грошай было няшмат, але былі карткі і паперка з пін-кодамі да іх.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, мужчына і жанчына, якія знайшлі сумку з кашальком, узялі чужыя банкаўскія карткі і скіраваліся ў аддзялення пошты ў цэнтры горада і ў раёне вуліцы Дамброўскага. Там жанчына перадавала касірам чужыя карткі і прасіла зняць з іх грошы.

Пазней пара ўжо здзяйсняла пакупкі ў краме, цяпер іх шукаюць. Міліцыя просіць тых, хто нешта ведае аб грамадзянах на відэа (жанчына ў светлай кофце і акулярах і мужчына ў белай кашулі і сумкай праз плячо), патэлефанаваць па тэлефонах: 8 (029) 784-68-98 альбо 102. Самім жа ім варта прыйсці ў міліцыю, каб разабрацца ў тым, што здарылася.

Падзяліцца
Меткі: грошыпошук

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024