РСП, Dzieciuki і бясплатныя татуіроўкі. Як прайшоў байк-фэстываль «Хавайся ў бульбу-2019»

Ужо ў 15-ы раз пад Гродна прайшоў рок-байк-фестываль «Хавайся ў бульбу». Арганізатары кажуць, што свята можа мяняць месца і дату, але не сваю сутнасць. Каб гэтую сутнасць зразумець, мы паглыбіліся ў свет скуры, выхлапаў і тэстастэрону.

На фестываль у Гродне традыцыйна прыязджаюць байкеры не толькі з Беларусі, але і з Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Германіі, Англіі, Малдовы. Для іх нават арганізавалі мотаэкскурсіі па горадзе.

— Ніколі не ставім перад сабой мэтай уперціся ў нейкую колькасць наведвальнікаў і яе дасягнуць. Колькі прыедзе — усё добрыя, усіх любім, усіх цэнім, усіх чакаем, — кажа адзін з арганізатараў Павел Матвееў. — Спадзяемся, што каля тысячы байкераў за два дні збяруцца, не лічачы пасажыраў. І не менш людзей з горада.

Павел Матвееў
На фестывалі за два дні выступілі An Old Town' Dogzz, К121, «Rammstain-Трибьют», РСП, DZIECIUKI, Kaduk, «ИГО», The GoonzZ, Drum Ecstasy, «Черный обелиск», шоў-праект «MALINA».

— Мы заўсёды пазіцыянавалі «Хавайся ў бульбу» як байк-рок-фэст. То бок, гэта не толькі месца, дзе збяруцца байкеры пасядзець-пабухаць пад якую-небудзь музыку. Не, мы хочам, каб гэта было напоўнена цікавай і разнастайнай музыкай. Мы стараемся прасоўваць сваіх музыкаў - гродзенскіх, беларускіх, і перш за ўсё людзей, які спяваюць і пішуць сваю музыку, ствараюць новы цікавы музычны прадукт. Мы заўсёды гатовы запрасіць цікавы праект, каб прадставіць публіцы, паслухаць самім, і мець дачыненне да будучага поспеху, — тлумачыць канцэпцыю арганізатар.

Акрамя музыкі, можна было паўдзельнічаць у конкурсах, купіць мерч, нанесці аквагрым, пастраляць у ціры, паесці шашлыка і выпіць чагосьці - стандартны набор такіх мерапрыемстваў. Таксама можна было набіць бясплатную татуіроўку, распрацаваную адмыслова да фэсту. Або скарыстацца прапановамі самой пляцоўкі.

— Другі год праводзім фэст на тэрыторыі турбазы «Дом Рыбака». Тут прыгожае месца, вялікая пляцоўка. Можна разбіць усё на зоны: дзесьці спакойна смажыць шашлыкі, дзесьці скакаць на батуце, піць на фудкорце ці пад сцэнай адцягвацца пад добрую музыку. Пляцоўка дазваляе любыя рашэнні: хочаш — намётавы гарадок, хочаш — добраўпарадкаваныя нумары. Усё для зручнасці нашых наведвальнікаў, — кажа арганізатар.

На другі дзень па Гродне прайшла мотакалона, якой магло і не быць з-за зменаў у закона аб масавых мерапрыемствах. Тым не менш, традыцыю фестывалю ўдалося захаваць.

— Многія фестывалі тым і добрыя, што яны сталі традыцыяй, — кажа Павел. — Я ведаю і ў Беларусі, і ў іншых краінах, шмат мерапрыемстваў, якія перасягнулі парог 20-годдзя. На іх людзі ідуць, таму што гэта становіцца ўжо і традыцыяй, і месцам сустрэч для многіх. Мы, спадзяюся, таксама перасягнем 20-гадовы парог і станем для многіх такім культавым мерапрыемствам. Якое можа мяняць месца, можа часам зрушыць дату, але не мяняе сваёй сутнасці. Традыцыйнасць у нейкім сэнсе — гэта вельмі нядрэнна.

Сяргей Верамеенка і Алесь Мазанік у Гродне
Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024