З пачатку года з укусамі кляшчоў у гродзенскія медустановы звярнуліся больш за 1000 чалавек

Колькасць зваротаў у параўнанні з мінулым годам скарацілася на 2/3. Гэта адзначае энтамолаг абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Валянціна Слізевіч, паведамляе grodnonews.by.

— Аднак гэта, перш за ўсё, звязана з тым, што у 2019 стабільнае цяпло прыйшло пазней. Таму, адпраўляючыся на шпацыр, варта паклапаціцца пра сваю бяспеку, — адзначыла Валянціна Слізевіч.

Даследаванне энтамолагаў паказала, што кляшчоў часцей за ўсё знаходзяць у лясных масівах на ўскраіне населеных пунктаў і ў лясах, якія пераходзяць у прыгарады. У Гродне верагоднасць падчапіць кляшча вышэйшая ва ўрочышчы Пышкі, Ласосна, лесапарку Румлёва, Каложскім парку, у лясных масівах па вуліцах Томіна-Славінскага і Кабяка. Цяпер яны ёсць і на прыватных участках — у высокай траве, таму яе трэба рэгулярна скошваць і адразу прыбіраць, каб не заставалася подсцілу. Кляшчы не пераносяць прамых сонечных прамянёў, на адкрытай мясцовасці яны проста высыхаюць. Таму, у перыяд з 12.00 да 16.00 яны хаваюцца ў падсцілцы або сухастою.

Дзейсны метад барацьбы з кляшчамі - спецыялізаваная апрацоўка. У грамадскіх месцах яна праводзіцца планава, а вось у прыватныя домаўладання спецыялісты выязджаюць, калі паступае запыт. Уладальнікі могуць і самі апрацаваць участак, купіўшы адмысловы сродак.

— Але калі ўсё ж вам не ўдалося засцерагчыся, пасля таго, як кляшча выдалілі, трэба звярнуцца ў паліклініку па месцы жыхарства, каб вам прызначылі прафілактычнае лячэнне. Найбольш дзейсным яно будзе ў першыя 72 гадзіны з моманту прысмоктвання кляшча. А паразіта варта здаць на аналіз, каб дакладна ведаць, ці быў ён пераносчыкам якога-небудзь захворвання. На тэрыторыі Беларусі найбольш распаўсюджаны клешчавы энцэфаліт і лайм-барэліёз. Ад клешчавога энцэфаліту можна зрабіць прышчэпку. Вакцынацыя складаецца з двух этапаў. Першую прышчэпку лепш за ўсё зрабіць восенню, другая робіцца праз паўгода пасля першай. З пачатку гэтага года ў вобласці зарэгістраваны адзін выпадак клешчавога энцэфаліту і 44 — лайм-барэліёзу, — распавяла Валянціна Слізевіч.

Меры засцярогі:

— Лепш абраць вопратку для прагулкі ў лесе са шчыльнай, не варсістай тканіны. Тое, што паразіты чапляюцца за светлае — міф, яны арыентуюцца па паху. Адзенне павінна шчыльна прылягаць да цела, не забудзьцеся пра галаўныя ўборы.

— Калі гуляеце, старайцеся трымацца сярэдзіны сцяжынак, кляшчы жывуць у траве, асабліва ў высокай. Для адпачынку лепш выбіраць сонечныя паляны без хмызнякоў.

— Клешч не прысмоктваецца адразу, спачатку ён шукае месца. Таму кожную гадзіну аглядайце сябе і сваіх спадарожнікаў. У зоне рызыкі - вобласць галавы, асабліва за вушамі, шыя. Калі ў вас ёсць хатнія жывёлы, іх таксама аглядайце і апрацоўвайце адмысловымі сродкамі пасля прагулкі.

— Варта таксама старанна правяраць галінкі і кветкі, прынесеныя з лесу. Клешч можа быць і на іх.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024