У Беларусі запускаюць конкурс на беларускую агучку любімых мультфільмаў дзяцінства

У сетцы стартуе конкурс на ўдзел у беларускай агучцы мультфільмаў з дзяцінства. Ініцыятарамі выступілі відэасэрвіс VOKA і праграма для стварэння дубляваных гукавых дарожак Dubller. З 7 чэрвеня любы жадаючы разам са сваёй камандай зможа запісаць галасавыя дарожкі да ўрыўкаў з прапанаваных арганізатарамі мультфільмаў, а лепшыя з канкурсантаў агучаць адну з гісторый цалкам. Перакдазены эпізод хутка будзе даступны ў спецыяльным раздзеле відэасэрвіса «CINEVOKA — кіно па-беларуску».

Прыём конкурсных заявак пройдзе з 7 па 15 чэрвеня. VOKA запрашае далучыцца да конкурсу ўсіх жадаючых ва ўзросце ад 8 гадоў, удзел магчымы ў камандах складам ад 2 да 4 чалавек. Каб запісаць гукавую дарожку, трэба ўсталяваць спецыяльную праграму Dubller і выбраць у яго інтэрфэйсе раздзел VOKA, дзе будуць змешчаны конкурсныя відэафрагменты для работы з імі.

У ліку прапанаваных відэафайлаў - урыўкі з любімых многімі мультфільмаў дзяцінства: «Малыш и Карлсан», «Трое з Прастаквашына» і «Вiнi Пух i дзень клопатаў». Працягласць урыўкаў - ад 30 да 70 секунд, да агучкі прапануюцца 2−4 персанажы. Удзельнікам каманды трэба дамовіцца аб ролях, агучыць кожнага з героеў мультфільмаў у адпаведнасці з беларускімі субтытрамі і пасля захавання аўдыёзапісу падзяліцца ім у сацсетках з хэштэгам #вокамульт.

Пасля 15 чэрвеня журы ў складзе прадстаўнікоў VOKA, Dubller і кампаніі «Кінаконг», якая займаецца беларускай агучкай фільмаў, выберуць з запісаў некалькі фіналістаў па кожнаму з мультфільмаў. 17−18 чэрвеня ў прафесійнай студыі гуказапісу пройдзе вочны кастынг. Менавіта ён высветліць каманду-пераможцу конкурсу, якой і давядзецца запісаць дарожкі беларускай агучкі для аднаго з трох мультфільмаў - у залежнасці ад таго, па якому з прапанаваных варыянтаў была даслана найбольшая колькасць конкурсных работ.

Фінальная агучка мультфільма пройдзе 20−21 чэрвеня, а 26 чэрвеня агучаную па-беларуску любімую гісторыю можна будзе ўбачыць на сайце VOKA ў раздзеле «CINEVOKA — кіно па-беларуску». Падпіска ўжо ўключае ў сябе шэраг мультфільмаў у беларускай агучцы, сярод іх — «Таямніца Келз», «Маленькі прынц», «Балта», «Карабель-прывід», «Вядзьмаркіна служба дастаўкі» і іншыя. У ліпені медыятэку папоўніць анімацыя «Астэрыкс: Зямля Багоў».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024