У Беларусі вызначылі 4 магчымыя пляцоўкі для магільніка ядзерных адходаў. Усе яны на Гродзеншчыне

Даклад па выбары месца для магільніка ядзерных адходаў БелАЭС падрыхтавалі спецыялісты з інстытута ядзерных даследаванняў «Сосны» для міжнароднай канферэнцыі па атамнай энергетыцы. Інстытут даследаваў тэрыторыю вакол БелАЭС у пошуках магчымых пляцовак для размяшчэння пункта захавання радыеактыўных адходаў (ПЗРА). У выніку знайшлі чатыры месцы. Усе яны знаходзяцца ў пяцікіламетровай зоне АЭС, піша euroradio.fm.

Афіцыйна будучае размяшчэнне магільніка радыеактыўных адходаў Беларускай АЭС не называецца. Дырэкцыя атамнай станцыі сцвярджае, што канчаткова пляцоўку павінны выбраць да канца 2021 года.

Дзе ж прапануюць размясціць магільнік беларускія навукоўцы?

Як паказваюць у сваім дакладзе даследчыкі з інстытута «Сосны», з чатырох магчымых аптымальнай выглядае пляцоўка № 2, якая цалкам адпавядае патрабаванням нарматыўных дакументаў і падыходзіць для размяшчэння ПЗРА Беларускай АЭС.

Побач з пляцоўкай № 2 знаходзяцца вёскі Авены, Шульнікі і Мяшляны, яна размешчана побач з мясцовай дарогай Р45.

Пры выбары аптымальнай даследчыкі параўноўвалі пляцоўкі па дэмаграфічных, кліматычных, тэхнагенных, гідрагеалагічных і інжынерна-геалагічных умовах. Акрамя гэтага, ацэньвалася небяспека радыеактыўнага забруджвання падземных вод, уплыву радыеактыўнага забруджвання падземных вод на насельніцтва і навакольнае асяроддзе. Браліся пад увагу такія спецыфічныя крытэрыі, як адлегласць ад дзяржаўнай мяжы, аддаленасць ПЗРА ад пляцоўкі АЭС, бяспека дастаўкі РАА і іншыя.

Інстытут «Сосны»: мы сваю працу зрабілі, далейшае ад нас не залежыць

Загадчык лабараторыі Ваган Казазян — адзін з чатырох навукоўцаў, якія рыхтавалі даклад аб рэкамендацыях па выбары пляцоўкі для размяшчэння ПЗРА. Ён расказаў Еўрарадыё, што задачай навукоўцаў было правесці даследаванне зададзенага раёна і скласці даклад, а што будзе далей, ад іх не залежыць:

«Мы правялі патрэбныя даследаванні. Што там будзе далей, ад нас не залежыць. Мы сваю працу зрабілі. Мы абследавалі паказаны раён, і, на наш погляд, сітуацыя такая, як мы распісалі ў дакладзе».

Зрэшты, генпраекціроўшчык і дырэкцыя БелАЭС, якая ў дадзеным выпадку выступае як генеральны заказчык, цалкам могуць вырашыць пабудаваць магільнік у іншым месцы.

«Мы даём інфармацыю. А праекціроўшчык захоча — прачытае, не захоча — не прачытае. Ён можа пагадзіцца, а можа і не пагадзіцца з нашым дакладам. Могуць у іншым месцы пабудаваць. Ды яны ўвогуле могуць пабудаваць дзе захочуць. Дакладна гэтаксама было са станцыяй. Мы ж не адну пляцоўку разглядалі, па ўсёй тэрыторыі Беларусі глядзелі, а выбралі вось гэтую», — тлумачыць загадчык лабараторыі энергетычнага планавання Ваган Казазян.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024