У СВК Гродзенскага раёна каля 100 галоў жывёлы давялося зарэзаць з-за халатнасці заатэхніка

З-за нядбалага стаўлення да працы галоўнага заатэхніка у СВК Гродзенскага раёна прыйшлося зарэзаць амаль 100 галоў жывёлы, распачата крымінальная справа. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.

Службовая асоба падазраецца ў неналежным выкананні службовых абавязкаў, што пацягнула цяжкія наступствы. Пракурор Гродзенскай вобласці распачаў у дачыненні да яго крымінальную справу па арт.428 (службовая халатнасць) КК.

Як паказала даследчая праверка, на прадпрыемстве неналежным чынам была арганізавана падрыхтоўка кармоў з выкарыстаннем спецыяльнай дабаўкі. «Работнікі малочна-таварных ферм не мелі пра яе інфармацыі, таму ўводзілі ў рацыён жывёл у дозах, якія ў некалькі разоў перавышалі рэкамендаваную вытворцам колькасць. З-за гэтага былі вымушаныя прырэзаць жывёлу», — распавялі ў службе інфармацыі. Нядбайнае стаўленне да працы галоўнага заатэхніка, які абавязаны быў арганізаваць кармленне і догляд за жывёламі ў адпаведнасці з нормамі і правіламі, пацягнула таксама гібель прыплоду, недаатрыманне малака.

Для папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная ва ўпраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024