Гастрафэст у Гродне: дзе што з’есці. Спіс сэтаў

З 6 па 23 чэрвеня ў Гродне праходзіць гастрафэст — фестываль ежы. Падчас яго гродзенцы змогуць пакаштаваць сэты ўстаноў-удзельніц па фіксаваным кошце 19 рублёў.

15 устаноў прыгатуюць сэты, якія ў поўнай меры раскрыюць іх кухню. Адно з асноўных патрабаванняў да іх — крэатыў і цікавыя, выгадныя пазіцыі, якія змогуць здзіўляць гасцей на працягу фестывалю.

Кавярня «Веранда»

  • Сэт эклераў з ласосем, сметанковым сырам і гуакамоле
  • Халодны тайскі суп з баклажанамі, чукой, агурком, мятай і тобіка
  • Лазання з куранём, рыкотай і шпінатам
  • Семіфрэда з ягадамі, белым і малочным шакаладам, безэ і пясочным печывам

Агульная вага: 830 гр

Гастрабар «Гудзіні»

  • Поке з курыцай у кімчы
  • Свіное кары з булгурам на какосавым малацэ
  • Спрынг ролы з бананам і двума відамі шакаладу

Агульная вага: 1370 г

Бар «Фарадей»

  • Чыкенбургер з Коўл-слоу і соусам Сальса вердэ
  • Класічны хот-дог
  • Бульба па-тэхаску
  • Чыпсы бульбяныя
  • Сарбет з чорнай парэчкі з абляпіхавым соусам

Агульная вага: 1080 г

Рэстаран-паб «Грынвіч»

  • Салата з вэнджанай курыцай, ананасам і хатнім маянэзам
  • Антрэкот з ялавічыны з паленай каляровай капустай і падліўкай з цёмнага піва
  • Грачанае марозіва з кляновым сіропам

Агульная вага: 1080 г

Рэстаран «Бакст»

  • Капрезэ
  • Гарбузовы крэм-суп
  • Стейк з ялавічыны су-від з храбусткой гароднінай
  • Дэсерт «Напалеон»

Агульная вага: 775 гр

Піцэрыя «Форно»

  • Піца «Далікатная» з італьянскай вяндлінай «Прашута круда»
  • «Polpette di tonno»
  • «Капрэзэ класіка»
  • Цытрынавы сарбет

Агульная вага: 900 гр

Pizza Smile

  • Піца Рымская з ласосем BBQ і мідыямі
  • «КартаFan» з курыцай
  • Салата гарачая з ялавічынай і японскім чука
  • Італьянская брускета з печанымі баклажанамі
  • Храбусткія палачкі з марской соллю і пікантным соусам

Агульная вага: 1000 гр

Грыль-бар «Хані Кабані»

  • Ростбіф з ялавічнай выразкі
  • Свіное рабро су-від у глазуры
  • Смажаныя крылы па-тайску
  • Міні-бургер
  • Салата «Коўл-Слоу»
  • Салата з печанай гародніны
  • Люля-кебаб з запечанай бульбы
  • Соус сырны
  • Соус «Цэзар»
  • Клубніцы ў жэле з шампанскага

Агульная вага: 920 гр.

Basta Pasta

  • Брускета з сальсы з хатняга хлеба
  • Паста «Лазье» (хатняя)
  • Сезонная салата Дзі Пола
  • Бананавы дэсерт з карамельным топінгам

Агульная вага: 865 гр.

Рэстаран «Стары Горад»

  • Салата з курынай печанню, свежай гароднінай і соусам
  • Балгарскі халодны суп «Таратор»
  • Хлебныя палачкі з кунжутам
  • Свіная выразка су-від з бруснічным соусам з залацістымі дранікамі
  • Хатні дэсерт з арэхавай начынкай і клубнічна-персікавым соусам

Агульная вага: 920гр

Кавярня «Панарама»

  • Суп гаспача таматна-клубнічны з крэветкамі
  • Легкі салат з сырам мацарэла
  • Траска са спаржай
  • Клубнічны мус

Агульная вага: 1020 гр

Летняя кавярня «Санвино»

  • Паштэт з курынай печані з абляпіхавым сочывам і багетам з алівамі і вяленымі
    таматамі
  • Печаны баклажан з таматамі чэрі, грэцкім арэхам, фетай і вэнджаным сметанным крэмам
  • Паэлья з куранём, чарыза і морапрадуктамі
  • Клубнічны гаспача з ванільным марозівам, чорным перцам і
    шакаладам

Агульная вага: 1050 гр

Кавярня «Паланэз»

  • Брускета з тапенадай і духмянай сальсай
  • Халодны суп з крэветкамі і сухарыкамі
  • Дуэт з свіной выразкі і курынага філе з пікантным гарчычным соусам
  • Лёгкая зялёная салата
  • Залацістая бульба
  • Асарці з баклажанаў і памідораў, абсмаленых на грылі з тварожным сырам
  • Фруктова-ягадны сарбет

Агульная вага: 1 130 г

Рэстабар «Гранат»

  • Лёгкая салата (свежыя лісце салаты, рукалы, таматы чэрі)
  • Мексіканскае тако з сальсы
  • Курыныя крылы на грылі ў мядовым марынадзе
  • Каўбаскі свіныя, запечаныя на грылі
  • Свіны шашлык з гароднінай
  • Бульба, запечаная ў лупіне
  • Кукуруза на пажагах
  • Міжземнаморскі соус айолі
  • Жэле кубік з клубнікі і клубнічнага смузі

Агульная вага: 800 гр

Кавярня «Беласток»

  • Халаднік з шчаўем
  • Луста з хатнім курыным паштэтам і абляпіхавым джэмам
  • Слімак у часнычным алеі
  • Свіны кумпяк з ягадамі ядлоўца, класічныя дранікі з хатняй квашанай капустай і маласольнымі гуркамі
  • Груша тамлёная ў віне з грэцкімі арэхамі і мёдам

Агульная вага: 1000 гр

Захаваецца гульнёвая механіка па зборы штампаў пры наведванні устаноў. Гасцей фестывалю чакаюць падарункі і бонусы ад брэнда Lillet, а таксама генеральнага партнёра ўсёй серыі фестываляў Альфа-Банка. Каб трапіць на фестываль, дастаткова прыйсці ў любую з устаноў-удзельніц. У перыяд правядзення арганізатары рэкамендуюць браніраваць столік загадзя.

Трымальнікі карт банка атрымаюць дэсерт ад устаноў падчас наступнага наведваньня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024